Александрыйскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Александры́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вялікі Мяжнік.
Гісторыя
У 1917 годзе створаны ў складзе Шклоўскай воласьці Магілёўскага павету Магілёўскай (з 29 жніўня 1919 году — Гомельскай) губэрні РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Копыскага (з 8 ліпеня 1931 году — Шклоўскага) раёну Аршанскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці[1].
27 кастрычніка 1981 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Александрыі ў вёску Вялікі Мяжнік.
22 лютага 2012 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Новыя Стайкі і Старыя Стайкі, якія ўваходзілі ў склад Славенскага сельсавету[2].
20 лістапада 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Баркі 1, Баркі 2, Вялікае Ўланава, Вялікая Лотва, Гаваракі, Гарадок, Гвалтоўнік, Дуброва, Дымава, Забор’е, Калінаўка, Каменка, Клін, Лідзіна, Лутна, Малая Лотва, Малое Ўланава, Мацава, Новае Брашчына, Папоўка, Пясчанка, Сісенева, Смальянцы, Старасельле, Старое Брашчына, Троіца, Тросна, Трылесіна, Хацькова, Чырчына, Шчацінка — ліквідаванага Старасельскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва на 2009 год — 1399 чалавек[4].
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads