Александрыя (Магілёўская вобласьць)

вёска ў Шклоўскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Александрыя (Магілёўская вобласьць)
Remove ads

Александры́я[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавету Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 683 чалавекі. Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Шклова, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Копысь.

Хуткія факты

Александрыя — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), разьмешчанае цераз раку насупраць даўняга места Копысі.

Remove ads

Назва

Тапонім Александры́я ўтварыўся ад імя заснавальніка паселішча — графа Аляксандра Хадкевіча[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Александрыя ўпамінаецца ў XVII ст. як спадчыннае ўладаньне ў Шклоўскім графстве. У гэты час тут працавалі крамы, млын, карчма. Александрыя знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў і ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Пад 1643 годам яна ўпамінаецца як мястэчка ў складзе Шклоўскай воласьці[a], тут існавалі царква, 2 шпіталі, млын на рацэ Копысіцы, перавоз на Дняпры, крамы, некалькі бровараў.

У 1695 годзе Александрыя стала цэнтрам войтаўства ў складзе Шклоўскага графства, у гэты час тут быў 41 двор. На 1771 год у мястэчку быў 71 двор.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Александрыя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні. З 1775 году мястэчкам валодаў граф С. Зорыч. Паводле генэральнага межаваньня, у 1783—1784 гадох тут было 61 двор, праваслаўная царква, паштовы двор, млын. У 1800 годзе — 53 двары, 2 царквы, вадзяны млын; Дняпром хадзіў паром[b].

Пад 1847 годам Александрыя значыцца як сяло ў складзе аднайменнага маёнтку. На 1886 год — 54 двары, 2 праваслаўныя царквы, 2 царкоўна-прыходзкія школы, юдэйскі малітоўны дом, 2 вадзяныя млыны, кузьня. З адкрыцьцём у 1902 годзе чыгуначнай лініі Віцебск — Ворша — Жлобін, якая прайшла за 1,5 км ад Александрыі, разьвіцьцё мястэчка паскорылася. На 1909 год — 99 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Александрыю занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Александрыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Александрыю вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. На 1 студзеня 1925 году тут было 175 двароў, пачатковая школа, клюб з хатай-чытальняй. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1939 год — 147 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1944 год у Александрыі быў 131 двор, на 1990 год — 178. У 2007 годзе вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 19 чэрвеня 2010 году правялі першае сьвята «Александрыя зьбірае сяброў», якое стала штогадовым і ад 2012 году зьбірала звыш 50 000 наведнікаў.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1771 год — 129 чал.; 1784 год — 378 чал., зь іх 188 муж. і 190 жан.
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 312 чал.[4]; 1897 год — 613 чал.[5]; 1900 год — 330 чал. (141 муж. і 189 жан.), зь іх 302 праваслаўныя, 28 юдэяў[6]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 682 чал. у мястэчку Александрыі, зь іх паводле стану: духоўнага 10 чал., мяшчанаў 30, сялянаў 642; паводле веры: хрысьціянаў 652, юдэяў 30; таксама 13 чал. у маёнтку Александрыі; 1 студзеня 1925 году — 990 чал.; 1939 год — 1371 чал.[7]; 1944 год — 860 чал.; 1990 год — 357 чал.[8]; 1991 год — 347 чал.[9]; 1995 год — 333 чал.[10]; 1997 год — 344 чал.[11]; 1999 год — 376 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 434 чал.[12]; 2010 год — 524 чал.

Інфраструктура

У Александрыі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Дрэва жыцьця на сьвяце «Александрыя зьбірае сяброў» у 2025 годзе

Ад 2010 году ў вёсцы ладзілі агульнабеларускае сьвята «Александрыя зьбірае сяброў», прысьвечанае Купальлю, на якое штогод завітвала звыш 50 000 чалавек.

Страчаная спадчына

  • Царква (XVIII ст.)

Заўвагі

  1. Biblioteka Czartoryskich w Krakowie. Sygn. 9233, ark. 145.
  2. Российский государственный архив древних актов. Ф. 1355, о. 1, д. 715 и 716.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads