Александрыя Бэнтлі

баскетбалістка ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Александрыя Бэнтлі
Remove ads

Александрыя Бэнтлі (нар. 27 кастрычніка 1990 году, Індыянапаліс, ЗША) — амэрыканская баскетбалістка, гуляе на пазыцыі гульнёвай абаронцы за расейскі баскетбольны клюб УГМК і нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Клюбная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Бэнтлі была абраная пад агульным 13-м нумарам у другім раўндзе драфту ЖНБА 2013 году камандай «Атланта Дрым». У пачатковы сэзон яна згуляла ў 34 гульнях і ў 10 зь іх выходзіла ў старце. Баскетбалістка ў сярэднім гуляла 22 хвіліны, робячы 1,4 падборы, 2,8 перадачы і зьбіраючы 8,3 пунктаў за гульню ў сваім першым сэзоне. «Дрым» фінішаваў на 2-м месцы ва Ўсходняй канфэрэнцыі і дакрочыў да фіналу ЖНБА 2013 году, але там каманда саступіла «Мінэсоце Лінкс». У 2014 годзе гульчыха ўзмоцніла шыхты «Канэктыкут Сан» у выніку абмену паміж трыма камандамі[2]. У сваім першым сэзоне ў новай дружыне Бэнтлі стала гульцом стартавага складу. Яна завяршыла сэзон, набіраючы ў сярэднім 12,2 пунктаў за гульню і робячы рэкордныя за кар’еру 3,7 перадачы за гульню. У міжсэзоньні гуляла ў Францыі.

У 2015 годзе Бэнтлі быў пераведзеныя на пазыцыю гульнёвай абаронцы ў стартавым складзе «Сан» з прыходам Джасьмін Томас. У сэзоне 2015 году яна была абраная на матч усіх зорак ЖНБА 2015 году, да канца сэзону яна набірала ў сярэднім 14,7 пунктаў за гульню[3]. Таксама ў сэзоне яна ўсталявала асабісты рэкорд у 31 пункт у пераможным супраць «Вашынгтон Містыкс» матчы[4]. У 2016 годзе баскетбаліста ўпершыню ў сваёй кар’еры стартавала ўва ўсіх 34 гульнях, набіраючы ў сярэднім 12,9 пунктаў. Два сэзоны запар у гэты час таксама спаборнічала ў Турэччыне.

У 2017 годзе Бэнтлі склала новы кантракт з «Сан»[5]. У сэзоне 2017 году яна выходзіла пераважна з лаўкі запасных, згуляўшы ў старце толькі ў 9 з 31 гульняў і набіраючы ў сярэднім 8,4 пунктаў за матч. У міжсэзоньні бараніла колеры расейскага клюбу «Надзежда»[6]. У ліпені 2018 году гульчыха была абмененая ў «Атланту Дрым»[7]. Пасьля сэзону з «Атлантай» яна падпісала кантракт з «Лас-Вэгас Эйсэс», але ад яе адмовіліся да пачатку сэзону[8]. З 2019 году стала выступае ў расейскіх клюбах.

Міжнародная

У сакавіку 2017 года стала натуралізаванай беларускай і пачала бараніць колеры нацыянальнай зборнай Беларусі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads