Алексіс Мак Алістэр

аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Алексіс Мак Алістэр
Remove ads

Алексіс Мак Алістэр (па-гішпанску: Alexis Mac Allister; нар. 24 сьнежня 1998 году) — аргентынскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Мае шатляндзка-ірляндзкае паходжаньне.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Як і ягоныя браты, Франсіс і Кевін, гулец пачынаў займацца футболам у клюбе «Соцыял Парк», пасьля чаго далучыўся да акадэміі клюбу «Архэнтынас Хуніёрс». Упершыню згуляў за першую каманду клюбу 30 кастрычніка 2016 году ў матчы другога дывізіёну аргентынскага чэмпіянату. 25 лістапада 2017 году поруч з сваімі братамі згуляў у матчы супраць «Сан-Лярэнса»[3]. Алексіс і Франсіс зьявіліся ў стартавым складзе, а Кевін прыяднаўся да іх на полі праз замену. Свой першы гол паўабаронца забіў 5 сакавіка 2018 году ў матчы супраць «Бокі Хуніёрс»[4].

24 студзеня 2019 году Мак Алістэр падпісаў кантракт з клюбам Прэм’ер-лігі «Брайтан энд Гоўв Альбіёнам» тэрмінам на на чатыры з паловай гады. У рамках пагадненьня Мак Алістэр быў аддадзены ў арэнду ў «Архэнтынас Хуніёрс», каб уласна дагуляць сэзон[5]. Пасьля гэтага застаўся яшчэ амаль на сэзон у Аргентыне, бо быў запазычаны «Бокай Хуніёрс»[6][7]. У сваім жа дэбютным матчы, які прыпаў на Кубак Лібэртадорэс, гулец адзначыўся голам, пацэліўшы мяч у браму бразыльскага клюбу «Атлетыку Паранаэнсі». У жніўні Мак Алістэр згуляў свой першы матч за клюб у чэмпіянаце, зьявіўшыся ў сустрэчы з «Патраната».

Thumb
Мак Алістэр у складзе «Брайтан энд Гоўв Альбіёну» ў 2022 годзе.

Мак Алістэр дэбютаваў за «Брайтан» 7 сакавіка 2020 году, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне ў матчы супраць «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрзу», які скончыўся ўнічыю з рахункам 0:0[8]. Пасьля чаго ліга была прыпыненая з нагоды пошасьці каранавірусу. Па старце розыгрышу паўабаронца згуляў некалькі няпоўных матчаў. 17 верасьня ён забіў свой першы гол у кашулі ангельскага клюбу, пакрыўдзіўшы «Портсмут» у матчы Кубка лігі[9]. 18 кастрычніка аргентынец улучыў мяч у браму «Крыстал Пэласу»[10]. Няблага гулец правёў сэзон 2021—2022 гадоў, гэтак жа як і наступны. 24 кастрычніка 2022 году Мак Алістэр узгадніў з клюбам умовы новага кантракту[11]. Аднак, 8 чэрвеня 2023 году гулец далучыўся да «Лівэрпулу»[12][13]. Як паведамлялася, сума трансфэру склала мінімум 35 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, і агулам, з улікам мажлівых бонусаў, магла дасягаць 55 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[14]. 13 жніўня 2023 году аргентынец запачаткаваў выступы ў «Лівэрпулі» ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Чэлсі»[15]. Свой першы гол здабыў 3 сьнежня ў матчы супраць «Фулгэму», улучыўшы мяч у браму з 27 мэтраў. Пазьней гол быў абраны найлепшым голам сьнежня ў чэмпіянаце[16].

Міжнародная

Упершыню быў выкліканы да шыхтаў нацыянальнай зборнай Аргентыны ў жніўні 2019 году на таварыскія матчы супраць зборных Чылі і Мэксыкі. Дэбютаваў у камандзе 5 верасьня ў гульні з чылійцамі. У 2021 годзе браў удзел у футбольным розыгрышы Алімпійскіх гульняў у Токіё.

Remove ads

Дасягненьні

«Бока Хуніёрс»:

«Лівэрпул»:

Аргентына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads