Алена Брава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Брава (нар. 18 жніўня 1966) — беларуская пісьменьніца, журналістка.
Remove ads
Біяграфія
Спачатку была пачатковая школа з ангельскім ухілам, потым — факультэт журналістыкі БДУ. Па заканчэньню працавала ў раённай газэце Барысава, празь некаторы час зьехала з мужам і дачкой на Кубу. 1990 год — вяртаньне на радзіму ў родны Барысаў і праца на розных пасадах у раённай газэце «Адзінства».
Пісаць вершы пачала ў школе, аўтар паэтычнага зборніка «На глыбіні каранёў» (2002). Вядомасьць пісьменьніцы прынесла аповесьць «Каменданцкі час для ластавак», у аснову якой ляглі ўражаньні ад жыцьця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра. Аднайменны зборнік прозы выйшаў у 2004 годзе («Мастацкая літаратура», сэрыя «Дэбют», 2004)). Як празаік А. Брава публікавалася ва ўсіх вядучых літаратурных часопісах Беларусі, калектыўных зборніках, у тым ліку «Апавяданьне — 2005», «І зоркі над Бярэзінай — ракой», «12 актаў» і іншых. Аўтарка кніг прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», сэрыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), «Дараванне/Прощение/Vergebung» («Звязда», 2013, зь перакладам на нямецкую мову Андрэ Бёма).
Remove ads
Творчасьць
Пісьменьніца піша на сацыяльныя тэмы, апісвае лёс беларусаў і асабліва беларусак у постсавецкіх умовах. Аўтарка гуляецца з мовай, актыўна выкарыстоўвае фэмінітывы, наагул глыбока аналізуе статус жанчыны ў грамадзтве[3]. Проза Алены Бравы адрозьніваецца падкрэсленым інтэлектуалізмам, пранікненьнем у найглыбейшыя куткі чалавечай душы[4]. Найбольш вядомы ейны раман - “Садомская яблыня” – гэта цудоўна выпісаны партрэт чарнушнага жыцьця ў беларускай правінцыі, хоць многае з апісанага аўтаркай уласьціва і для Менску. У самой назьве раману (“Садомская яблыня”) хаваецца некалькі сэнсаў. Садомская яблыня зь яе спакусьлівымі пладамі можа азначаць пустых і хлусьлівых людзей, якія апісваюцца ў рамане. І хоць сама аўтарка словамі сваёй гераіні кажа, што яна не фэміністка, тым ня менш, жыцьцё, досьвед, прадзіраньне празь церні, альбо, кажучы словамі самой гераіні, “праца і мацярынства, якія патрабавалі нястомных клопатаў” зрабілі зь яе фэміністку[5].
Адно з апошніх апавяданьняў пісьменьніцы — «Карыятыда ў маціцовых кліпсах» (Дзеяслоў №1, 02) — працягвае тэму, пачатую ў папярэдніх творах, асабліва ў рамане «Садомская яблыня» — жыцьцё кабеты ў постсавецкіх умовах[6].
Remove ads
Цытаты
Чалавек нараджаецца відушчым, потым яго асьляпляюць наўмысна, з асаблівай упартасьцю, калі чалавек – жанчына. Паўжыцьця трацім на тое, каб гэта зразумець; але, зразумеўшы, апынаешся ў такой адзіноце і пустэчы, што стараешся, як мага хутчэй начапіць якія-небудзь акуляры – хобі, рэлігія альбо жарсьці // “Садомская яблыня”, 2018[7].
Жыцьцё чалавека ў Чырвонай імпэрыі ніколі не было ў цане, што казаць пра “паўчалавека” – жанчыну? // “Садомская яблыня”, 2018[8].
(...)“мець сваё жыцьцё дазваляецца кароткі прамежак часу: ад школьнага выпускнога балю да жаночай кансультацыі” // “Садомская яблыня”, 2018[9].
Бібліяграфія
- 2002 «На глыбіні каранёў»
- 2004 «Камэнданцкі час для ластавак», Мн.: Мастацкая літаратура.
- 2012 «Рай даўно перанаселены», Мн.: Галіяфы.
- 2013 «Дараванне/Прощение/Vergebung», Мн.: Выдавецкі дом «Звязда».
- 2018 «Садомская яблыня»: раман / Алена Брава. — Мн.: Галіяфы.
Узнагароды
- Гліняны Вялес (2004, за зборнік прозы «Камэнданцкі час для ластавак»)
- Frаnс-Tireur USА — Sіlvеr Bullеt 2013 [10]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads