Алена Дзімітрава

баўгарская кінаакторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Але́на Дзімі́трава (па-баўгарску: Елена Димитрова; нар. 16 жніўня 1956, Сафія, Баўгарыя) — баўгарская акторка, здымалася ў баўгарскіх і савецкіх фільмах. Вядомая як выканаўца ролі галоўнай гераіні ў фільме Валера Рубінчыка «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1979).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыла Найвышэйшы інстытут тэатральнага мастацтва(bg)[1].

Выйшла замуж за пісьменьніка Росена Босева(bg), у 1983 року ў іх нарадзіўся сын, таксама Росен (журналіст). Аднак шлюб працягнуўся толькі тры гады[1].

Пасьля 1989 року зьнікла з кіно і тэатру; займалася мантажом, пазакадравай агучкай, перакладам, фатаграфіяй, гандлем нерухомасьцю і інш.

Фільмаграфія

  • «Цяжкае каханьне(bg)» (баўг. Трудна любов, 1974) — Саша
  • «Адкуль мы знаёмыя(bg)» (баўг. Откъде се знаем, 1975) — Дзяўчына
  • «Гэты сапраўдны мужчына(bg)» (баўг. Този истински мъж, 1975) — Мілка
  • «Дзяўчына з гармонікай(bg)» (баўг. Момичето с хармониката, 1976) — Каця
  • «Аповесьць пра двух жаўнераў» (рас. Повесть о двух солдатах, 1976)
  • «Юлія Ўрэўская(ru)» (баўг. Юлия Вревска, рас. Юлия Вревская, 1978) — сястра Карабелава
  • «Маладая з напрыгажэйшымі вачыма(bg)» (баўг. Годеницата с най-красивите очи, чэск. Nevěsta s nejkrásnějšíma očima, 1978) — Арына
  • «Хата(bg)» (баўг. Къщата, 1979)
  • «Здымкі на памяць(bg)» (баўг. Снимки за спомен, 1979) — Сашка
  • «Дзікае паляваньне караля Стаха» (рас. Дикая охота короля Стаха, 1979) — Надзея Яноўская
  • «Канцэрт для флейты і жанчыны(bg)» (баўг. Концерт за флейта и момиче, 1980) — Ліліяна
  • «А ну-ткі, дзядулі!» (рас. А ну-ка, дедушки!, 1981)
  • «Па прыцемках(bg)» (баўг. По здрач, 1987)
  • «Неба для ўсіх(bg)» (баўг. Небе за всички, 1987) — ст’юардэса Сыльвія
  • «Змрок(bg)» (баўг. Здрачаване, 1989)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads