Алена Сакалова-Лекант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́на Сакало́ва-Лекант (часам Алёна; да замужжа Залеўская; 1891, Зарэчча, Вільня — 1960, Вільня) — беларуская настаўніца, грамадзкая дзяячка, былая зьняволеная ГУЛАГу.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася Алена Залеўская ў 1891 годзе ў Зарэччы ў Вільні. Карэнная віленчанка[1].
Да Першай сусьветнай вайны выйшла замуж за расейскага афіцэра Сакалова. Мела зь ім двух сыноў — Анатоля й Мікалая. У выніку Першай сусьветнай вайны муж апынуўся ў Расеі і загінуў. У 1931 ад сухотаў памёр ейны малодшы, 15-гадовы сын Мікалай[2].
У канцы 20-ых гг. 20 ст. Алена Сакалова выйшла паўторна замуж за Леканта, урадоўца праваслаўнай кансысторыі ў Вільні[3].
Настаўніца Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1944 беларускай мовы, арытмэтыкі. У 1930-я ўваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага прафэсійнага настаўніцкага саюзу. З 1919 па 1937 — сябра Беларускага дабравольнага таварыства. Сябра Таварыства беларускай школы[4].
Віцэ-прэзыдэнтка Беларускага жаночага таварыства, удзельнічала ў працы Беларускага таварыства асьветы[5].
25 красавіка 1944 году, адзначаючы 25-годзьдзе Віленскай беларускай гімназіі, А. Сакалава-Лекант, была ўзнагароджаная Срэбным крыжам заслугаў III ступені і Ганаровай граматай прэзыдэнта Цэнтральнай Рады Беларусі Радаслава Астроўскага[6].
27 чэрвеня 1944 году ўдзельнічала ў ІІ Беларускім Кангрэсе ў Менску[7].
23 жніўня 1944 г. арыштаваная паводле абвінавачваньня ў дапамозе нямецкім акупантам. 12 чэрвеня 1945 г. Камісія ўнутраных справаў СССР асудзіла яе на 5 гадоў лягеру. Адбывала тэрмін у лягеры ў Горкаўскай вобласьці. У 1950-я вярнулася ў Вільню[8].
Памерла ў Вільні ў 1960 г. ад раку ў грудзях, маючы 69 год. Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілках[9].
Remove ads
Літаратура
- Кароткі нарыс беларускага пытаньня — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007
- Сяргей Чыгрын, Гісторыя аднаго здымка, надрукаванага ўпершыню, Новы Час, 15-01-2013, https://novychas.online/poviaz/historyja_adnaho_zdymka
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads