Алесандра Сафіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алессандра Сафіна (па-італьянску: Alessandro Safina; нарадзіўся 14 кастрычніка 1963 году ў Сіене) — італьянскі тэнар і поп-опэрны сьпявак.
Remove ads
Біяграфія
Алессандра Сафіна зацікавіўся опэрай у 9 гадоў. Яго маці разьвівала гэтую цікаўнасьць, навучаючы яго гісторыі опэры, і ўжо з маладосьці ён вырашыў прысьвяціць сабе опэры. Маючы 17 год, запісаўся ў Музычную Кансэрваторыю Люіджы Чэрубіні ў Фларэнцыі.
Пачатак ХХІ стагодзьдзя супаў з узрастаньнем папулярнасьці гэтага сьпявака, які злучыў карэнную опэру з сучаснай поп-музыкай, стварыўшы даволі складаны для клясыфікацыі стыль. У маладосьці яму падабаліся таксама стылі поп-музыкі і рок-музыка, якія ён і пачаў злучаць з опэрай.
У 1990-х гадох Сафіна быў адкрыты італьянскім капазытарам і піяністам Рамана Мусумара. Вынікам іх сумеснай працы стаў першы альбом Сафіны, які быў названы яго імя і выйшаў у 2001 годзе.
У 2001 ён выканаў песьню Элтана Джона «Your Song» разам з Эванам Макгрэгарам для фільму «Мулен Руж!».
У верасьні 2001 яго канцэрт Only You быў узнагароджаны ў амфітэатры El Greco на Сыцыліі. Амэрыканскае тэлебачаньне PBS унесла гэты канцэрт у сьпіс сваіх Great perfomance і патрапіў на крамавыя полкі на DVD ў 2003 року.
Сафіна зьявіўся ў фільме Tosca e Altre Due як сьпявак опэры «Tosca» Пучыні.
У 2007 сьпяваў разам з Сарай Брыджман.
Remove ads
Дыскаграфія
Вонкавыя спасылкі
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads