Алесь Лагвінец

беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, палітоляг, перакладнік, выкладнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Алесь Лагвінец
Remove ads

Але́сь Лагвіне́ц (нар. 14 студзеня 1972 году, в. Дворышча Хвойніцкага раёну) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, палітоляг, перакладнік, выкладнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Паходжаньне і сям’я

У 1930-я гады прадзеда, які дагэтуль узначальваў калгас, раскулачылі і выслалі са старэйшымі дзецьмі ў Котлас (Архангельская вобласьць, Расейская СФСР). Пры ўцёках адтуль прадзед захварэў і памёр. Дзед памёр у 1943, бабуля — у 1944. Бацька, які нарадзіўся ў 1939 годзе ў сям’і з васьмі дзяцей, працаваў трактарыстам, быў адным зь перадавых работнікаў, зьвенявым па вырошчваньні бульбы. Маці працавала ў школьнай сталоўцы.

Траюрадны брат Віктар Лагвінец быў бізнэсмэнам, уваходзіў у каманду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, сябраваў вельмі блізка з кіраўніком справаў прэзыдэнта Іванам Ціцянковым. У 1999 годзе яго пасадзілі і канфіскавалі маёмасьць. Праседзеўшы 6 месяцаў у турме, ён зьбег у Маскву.

Жанаты другім шлюбам, мае сыноў Антося і Ўладзімера.

Remove ads

Адукацыя і праца

У 1995 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Атрымаў дыплём спэцыяліста ў галіне міжнародных адносінаў зь веданьнем дзьвюх замежных моваў (францускай і ангельскай).

У 1999 атрымаў дыплём магістра паліталёгіі ў Інстытуце палітычных навук Унівэрсытэту Рабэра Шумана, Страсбург, Францыя. З 1999 па 2004 гг. — старэйшы выкладнік паліталёгіі ў Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсытэце (ЭГУ) на франка-беларускім факультэце палітычных навукаў і эўрапейскіх дасьледаваньняў. У 2005 скончыў Польскую дыпляматычную акадэмію. З жніўня па сьнежань 2005 году выкладнік-візытэр у каледжы Саўт-Ўэстэрн (Канзас, ЗША). Сябра Назіральнай рады Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў, створаным у 2008 г. пры ім жа. З 2006 па 2011 гг. — старшы выкладнік ЭГУ ў Вільні. З 2006 выкладае ў рамках Беларускага Калегіюму курс «Інтэграцыйныя працэсы і інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу».

Рэдактар кнігі «Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты»[1] (разам з Т. Чуліцкай), перакладнік кнігі «Бунт у імя свабоды: забыты беларускі ген?»[2] (сумесна зь Веранікай Мазуркевіч).

Працаваў перакладнікам у Эўрапарлямэнце.

Remove ads

Палітычная дзейнасьць

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Сухараўскай акрузе №102 у 2004, 2008 і 2016 гг.

Кандыдат у дэпутаты Менскага гарадзкога савету дэпутатаў па Сухараўскай акрузе №27 у 2007 годзе і па Сухараўскай акрузе №30 у 2010 годзе. Пасьля выбараў 2010 году зьвярнуўся ў пракуратуру і Менскую гарадзкую выбарчую камісію[3] з патрабаваньнем пераліку галасоў і прызнаньня выбараў несапраўднымі.

Зь лютага 2007 па кастрычнік 2012 — дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. З 2012 па 16 кастрычніка 2016 — намесьнік старшыні Руху.

Вылучаўся на пасаду старшыні Руху «За Свабоду» на справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі 16 кастрычніка 2016 г. Пасьля пройгрышу на выбарах адмовіўся ад прапановы заняць пасаду першага намесьніка старшыні Руху.

У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўленьня волі па справе «аналітыкаў Сьвятланы Ціханоўскай»[4].

Іншае

Ляўрэат «Прэміі Эўропы» 2007 году нямецкага фонду імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Эўропа»[5]. Ляўрэат «Прэміі ім. Льва Сапегі» 2012 году[6].

Валодае беларускай (родная), расейскай, ангельскай, польскай і францускай мовамі.

Хобі: футбол, вандроўкі на ровары.

Крыніцы

Публікацыі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads