Алесь Мілюць

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Макаравіч Мілюць (6 кастрычніка 1908, Скорычы — 26 кастрычніка 1944) — беларускі паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Зь сялянскай сям’і. Скончыў два клясы пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй. У 1944 годзе пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце ва Ўсходняй Прусіі.

Творчасьць

Друкаваўся з 1928 году ў заходнебеларускіх левых і рэвалюцыйных газэтах і часопісах, з 1939 году — у стаўпецкай раённай газэце.

Асноўныя матывы творчасьці — пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасьці («Бярозы»), заклік да грамадзянскай актыўнасьці і салідарнасьці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканаленьня («Мой ідэал», «Покліч»), апяваньне хараства роднага краю («Вясною»). У 1935 годзе напісаў верш «Моладзі», у якім апеў бел-чырвона-белы сьцяг[1]:

«

Дык што нам сёньня цемры сілы!
Мы — сонца — й сонцам мы жывём!
Штандар свой бел-чырвона-белы
Прад сьветам горда мы ўзьнясём…

»

Па 1939 годзе ўслаўляў у вершах і артыкулах новае жыцьцё[2][3]. Асобныя вершы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads