Ceilidh Ceol

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ceilidh Ceol
Remove ads

«Ceilidh Ceol» (чытаецца як [Ке́йлі Кёл]) — беларускі гурт, які грае ірляндзкую традыцыйную музыку[1]. У рэпэртуары гурту традыцыйныя сэты танцавальнай ірляндзкай музыкі, аўтарскія танцавальныя творы і папулярныя старыя ірляндзкія песьні перакладзеныя на беларускую мову[2]. Заснаваны ў 2005 годзе Алесем Чумаковым і Алесяй Чумаковай. Назва напісана гэльскай ірляндзкай моваю і перакладаецца як «музыка кейлі». Як тлумачаць музыкі гурту, «кейлі» — гэта прыблізна тое ж, што нашыя вячоркі.

Хуткія факты Гады, Месца ўтварэньня ...
Remove ads

Дыскаграфія

Альбомы

  • Сыны старадаўняй Літвы (2013) — ірляндзкія гістарычныя песьні па-беларуску[3].

Супольныя праекты

  • Medieval — Музыка сярэднявечных фэстаў (2009) — зборка з удзелам, акрамя Ceilidh Ceol, гуртоў: Artes Liberalis, Musica Radicum, Lituus, Рокаш і інш.

Удзельнікі

  • Алесь Чумакоў: вакал, гітара, мандаліна
  • Алеся Чумакова: акардэон
  • Вера Гулюкіна: скрыпка, альт
  • Павал Саракалетаў: флейта, вістл, банджо[1]

Былыя ўдзельнікі

  • Яўген Барышнікаў: бойран, дарабук (да 2013 году)
  • Юрась Баркун: флейта, вістл (да 2014 году)

Дадатковыя зьвесткі

Назва гурту сугучна з назвай «Келіх кола» — назва праекту Алеся Чумакова, у якім гучаць беларускія народныя танцы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads