Алесія Ора
італьянская валейбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́сія О́ра (па-італьянску: Alessia Orro; 18 ліпеня 1998 году) — італьянская валейбалістка клюбу «Вэра-Міляна» і нацыянальнай зборнай Італіі. Выступае на пазыцыі сувязной.
Remove ads
Кар’ера
Запачаткавала кар’еру ў клюбе «Арыетэ» з Сардыніі, дзе спартоўка абараняла колеры як моладзевай каманды, гэтак і выступала за асноўны склад. Клюб тады спаборнічаў у трэцім дывізіёне італьянскага першынства. Спачатку мела амплюа цэнтральнай блякавальніцы, але потым перакваліфікавалася ў дыяганальную нападніцу[4]. У 2013 годзе была запрошаная ў каманду «Клюб Італія», якая была базавай дружынай для юніёрскай зборнай краіны. У гэтай камандзе пачала гуляць на пазыцыі сувязной ды ў 2015 годзе дэбютавала ў Сэрыі А1 нацыянальнага чэмпіянату.
Паміж 2017 і 2020 гадамі была гульчыхай клюбу «Ўнэт-Ямамай». У складзе каманды здабыла Кубак ЭКВ, а таксама ў 2020 годзе брала ўдзел у фінале Кубка Італіі, але ейны клюб атрымаў паразу зь лікам 3:0 ад клюбу «Імока». У 2020 годзе далучылася да складу клюбу «Про-Вікторыя» з Монцы, які пазьней быў пераназваны ў «Вэра-Міляна». У 2021 годзе з клюбам стала ўладальніцай Кубка ЭКВ, а самая спартоўка была прызнанай найлепшай гульчыхай турніру[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads