Альбэрта Маравія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбэрта Маравія (па-італьянску: Alberto Moravia, сапраўднае імя: Alberto Pincherle; 28 лістапада 1907 — 26 верасьня 1990) — італьянскі пісьменьнік, журналіст і літаратурны крытык.

Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Рыме. У сваіх творах падымаў актуальныя тэмы сучаснасьці: сэксуальнасьць, адчужанасьць, а таксама экзыстэнцыйныя праблемы. На яго эстэтыку паўплывалі нэарэалізм і сюррэалізм. Некаторыя зь яго раманаў былі экранізаваныя (Il conformista, La ciociara і іншыя).
У 1959—1962 гадах Альбэрта Маравія быў старшынём італьянскага ПЭН-клюбу.
Займаўся палітыкай і з 1984 году да сьмерці прадстаўляў Італію ў Эўрапейскім парлямэнце.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Маравія, А. Пагарда: раман / Альберта Маравія; рэдкал.: С. Андраюк і інш.; пер. з італьянскай І. Пташнікава. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 237 с. — Бібліятэка замежнай прозы.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads