Алькены

ненасычанае арганічнае злучэньне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алькены[1][2] (алефіны, этыленавыя вуглевадароды) — ненасычаныя аліфатычныя ацыклічныя рэчывы, якія ўтрымліваюць адну двайную сувязь паміж атамамі вугляроду, якія ствараюць гамалягічны шэраг з агульнай формулай CnH2n. Атамы вугляроду пры двайной сувязі знаходзяцца ў стане sp²-гібрыдызацыі і маюць валентны вугал 120°. Першым прадстаўніком зьяўляецца этылен (C2H4). Па правілах намэнклятуры IUPAC назвы алькенаў ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў «-эн» замест альканавых суфіксаў «-ан».

Remove ads

Гамалягічны шэраг алькенаў

Гамалягічны шэраг алькенаў — шэраг алькенаў, дзе кожны наступны павялічвае колькасьць атамаў вягляроду ды вадароду па формуле CnH2n. Ніжэй прыведзены толькі першыя дзесяць чальцоў шэрагу, у які тэарытычна можа ўваходзіць бясконцае мноства алькенаў.

Этэн (этылен) C2H4
Прапэн (прапілен) C3H6
Бутэн (буцілен) C4H8
Пэнтэн C5H10
Гексэн C6H12
Гептэн C7H14
Актэн C8H16
Нанэн C9H18
Дэкен C10H20
Remove ads

Фізычныя ўласьцівасьці

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads