Алькмунд з Дэрбі

нартумбрыйскі прынц, сьвяты From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алькмунд[1] (лац. Alcmundus[2], Alkmundus[3], Alchmundus[4], анг. Alchmund of Derby, Алкмунд з Дэрбі[a]; каля 800) — прынц Нартумбрыі, Сьвяты.

Хуткія факты Сьвяты, Нарадзіўся ...

Біяграфія

Thumb
Саркафаг сьвятога Алкмунда ў музэі й мастацкай галерэі Дэрбі

Сын караля Нартумбрыі Элхрэда. Па дваццаці роках выгнаньня, праведзеных сярод піктаў праз сваё дынастычнае змаганьне ў Нартумбрыі, вярнуўся туды з уласным войскам. Быў забіты пры невядомых абставінах. Адказнасьць за гібель крыніцы ўскладаюць на караля Нартумбрыі Эрдвульфа. Гібель Алькмунда называюць мучаніцкай, і ён залічаны ў лік сьвятых.

Спачыў у Лільшале (Шропшыр). Апісваюцца цуды, якія адбываліся на ягонай магіле. Праз нашэсьце датчанаў ягонае цела Алькмунда было перанесенае ў Дэрбі, і некалькі цэркваў у ваколіцы асьвечаныя ў ягоны гонар. Памяць сьвятога адзначаецца 19 сакавіка.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Таксама Алкмунд зь Лільшалу (анг. Lilleshall), Эльмунд (анг. Ealhmund), Альмунд (анг. Alhmund), Алкмунд (анг. Alkmund), Алхмунд (анг. Alchmund)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads