Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі
музэй і мастацкая галерэя ў Дэрбі (Ангельшчына, Вялікабрытанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі (па-ангельску: Derby Museum and Art Gallery) — музэй, заснаваны ў 1836 годзе сумесна з Цэнтральнай бібліятэкай Дэрбі, у адмыслова пабудаваным па праекце Рычарда Ніла Фрымэна (па-ангельску: Richard Knill Freeman) і ахвяраваным месту Майклам Томасам (па-ангельску: Michael Thomas Bass, Jr.) будынку.
У музэі прадстаўлена мноства карцінаў Джозэфа Райта (захоўваецца больш за 300 ягоных эскізаў, 34 карціны алеем і дакумэнты), прадукцыя Royal Crown Derby. Акрамя таго, сабраныя калекцыі археалягічных, прыродазнаўчых, геалягічных і ваенных аб’ектаў, а таксама калекцыя парцалянавых вырабаў з Дэрбі і яго ваколіцаў[1], карціны Луізы Рэйнэр, яе бацькі Сэм'юэла Рэйнэра, Эрнста Таўсэнда, Альфрэда Джона Кіна, Эрнста Эліса Кларка, Дэйвіда Пэйна, Джорджа Тэрнэра, Ўільяма Кофі, Джорджа Гольцэндорфа й іншых[2].
Гісторыю музэю можна адлічваць ад заснаваньня «Музэйнага і прыроднага таварыства места і графства Дэрбі» 10 лютага 1836 году. Гэта была закрытая супольнасьць, заснаваная на падпісцы яе сябраў[3]. У калекцыю першапачаткова былі ўнесеныя мінэралы і пудзілы птушак[4]. У 1964 годзе музэй і арт-галерэя былі пераведзеныя ў новы будынак, але будынак бібліятэкі працягвае быць падзелены з гэтымі арганізацыямі.
У 2011 годзе Фундацыя Вікімэдыя і Музэй Дэрбі і мастацкая галерэя адкрылі супольны праект[5] па паляпшэньні Вікіпэдыі, у рамках якога за напісаньне і паляпшэньне артыкулаў, зьвязаных з музэем, увесну-ўлетку 2011 году будуць уручаныя прызы. Тэксты напісаных у рамках праекту артыкулаў будуць дасяжныя наведвальнікам музэю праз QR-коды[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads