Альфрэд Гічкок
брытанскі кінарэжысэр, прадусаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́льфрэд Гічкок (па-ангельску: Alfred Hitchcock; 13 жніўня 1899, Лёндан — 29 красавіка 1980, Лос-Анджэлес) — ангельскі кінарэжысэр, прадусар, сцэнарыст. Працаваў у Вялікабрытаніі і ў ЗША. Гічкок — кінарэжысэр, цесна зьвязаны з жанрам «трылер» (па-ангельску: thrill — «трапятаньне») і з паняцьцем «саспэнс» (па-ангельску: suspense — «нявызначанасьць»). Гічкок умеў па-майстроўску ствараць у сваіх фільмах атмасфэру трывожнай нявызначанасьці, напружанага чаканьня, прадчуваньня чагосьці жудаснага.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 жніўня 1899 году ў Лёндане. Скончыў інжынэрную вучэльню, потым вывучаў мастацтва ў Лёнданскім унівэрсытэце. Рэжысэрскі дэбют Гічкока адбыўся ў 1925 у Ангельшчыне. Да ад’езду ў Галівуд (1939) паставіў у Ангельшчыне 23 карціны. У 1979 Гічкок быў ганараваны прэміі Амэрыканскага кінаінстытута «За выбітны ўнёсак у кінамастацтва». Памёр Гічкок у Лос-Анджэлесе 29 красавіка 1980.
Уклад у кінэматограф
Натхнёны карцінамі нямецкіх экспрэсіяністаў, Гічкок пачаў працаваць у кіно — спачатку ў Ангельшчыне, а з 1939 году ў ЗША. Упершыню на творчасьць Гічкока зьвярнулі сур’ёзную ўвагу крытыкі францускай «новай хвалі». Франсуа Труфо быў першым, хто заўважыў аўтарскі погляд за абалонкай забаўляльнага кіно. Вынік жыцьця Гічкока — 55 паўнамэтражных кінафільмаў, шматлікія зь якіх сталі клясыкай сусьветнага кінэматографа. Акрамя таго, Альфрэд Гічкок зьняў яшчэ і 21 тэлефільм для сэрыі «Альфрэд Гічкок прадстаўляе» і два дакумэнтальных фільма (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 кінапрацы засталіся незавершанымі. Альфрэд Гічкок дагэтуль зьяўляецца адным з самых паважаных і папулярных кінарэжысэраў.
Гічкок вядомы таксама сваімі камэа. Ён любіў зьяўляцца ў эпізодах у сваіх фільмах: то ў выглядзе выпадковага мінака, то ў выглядзе вулічнага разявакі. Ён зьяўляўся амаль ва ўсіх сваіх позьніх фільмах. І ў цэлым, Гічкок, асабліва ў позьнія гады, імкнуўся стварыць вакол сябе містычную атмасфэру, атачаў сябе арэолам таямнічасьці.
Рэжысэрскі почырк
Фільмы Гічкока заснаваныя на страху і саспэнсе. Яго героі — людзі, трапіўшыя ў пастку акалічнасьцяў. Іншая агульная тэма яго фільмаў — узаемаадносіны мужчыны і жанчыны, часта гэта даволі цынічны погляд на рамантыку.
Сярод упадабаных кінэматаграфічных прыёмаў Гічкока варта адзначыць здымку з пункта гледжаньня пэрсанажа, гэта значыць здымку камэрай з такога аспэкта, каб глядач бачыў сцэну як бы вачыма пэрсанажа. Гічкоку таксама прыпісваецца вынаходзтва вельмі хуткага і дробавага мантажа, ярка прадэманстраванага ў знакамітай сцэне забойства ў душы ў фільме «Псыха». Цяпер гэтую манэру мантажу часта завуць «эмцівішным мантажам», таму што ў 1990-х яе шырока адаптавалі рэжысэры музыкальных відэакліпаў, якія дэманстраваліся на тэлеканале MTV. Такі мантаж стаў таксама часта ўжывацца ў трэйлерах.
Была заўважаная і фірмовая прыхільнасьць Гічкока здымаць у галоўных ролях «зімных» бляндынак (Грэйс Келі, Вера Майлз, Кім Новак, Джанэт Лі, Ціпі Хэдрэн, Клод Жад).
Remove ads
Фільмаграфія
«Брытанскі пэрыяд». Раньнія працы да 1925 году
«Брытанскі пэрыяд». Нямыя фільмы (1925—1929)
- 1925 — Сад асалод / Pleasure Garden
- 1926 — Горны арол / The Mountain Eagle
- 1926 — Жыхар / The Lodger
- 1927 — Па нахільнай / Downhill
- 1927 — Лёгкія паводзіны / Easy Virtue
- 1927 — Рынг / The Ring
- 1927 — Жонка фэрмэра / The Farmer’s Wife
- 1928 — Шампанскае / Champagne
- 1929 — Чалавек з вострава Мэн / The Manxman
- 1929 — Шантаж (нямая вэрсія) / Blackmail (silent version)
«Брытанскі пэрыяд». Гукавыя фільмы. (1929—1939)
«Першы галівудзкі пэрыяд» (1940—1947)
«Другі галівудзкі пэрыяд» (1948—1957)
«Гічкокаўскія бэстсэлеры» (1958—1964)
«Позьні пэрыяд» (1966—1976)
Remove ads
Цытаты
- «Я цьвёрда перакананы, што атмасфэру страху ў фільме трэба ствараць выключна кінэматаграфічнымі мэтадамі».
- «Каб зрабіць вялікі фільм, неабходныя тры рэчы — сцэнар, сцэнар і яшчэ раз сцэнар».
- «У мастацкім кіно рэжысэр зьяўляецца богам, у дакумэнтальным — Бог зьяўляецца рэжысэрам».
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads