Альшанскі сельсавет (Столінскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Альшаны.
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці[1].
16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Рамельскага сельсавету (вёскі Мачуль і Рамель), у пэрыяд з 1 чэрвеня 1955 году да 1 студзеня 1964 году — вёска Высокае скасаванага Давыд-Гарадоцкага гарадзкога савету. 4 траўня 1981 году дзьве вёскі (Мачуль і Рамель) перададзеныя ў склад новастворанага Рамельскага сельсавету.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету складае 8068 чалавек[2], зь іх 99,4 % — беларусы[3].
- 10 чэрвеня 2019 году — 9580 чал.: Альшаны — 7700, Высокае — 330, Семігосьцічы — 1550[4]
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads