Рамель
вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раме́ль[1] (таксама — Рэмэ́ль[1]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Маствы. Цэнтар сельсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 4 км на поўдзень ад Альшанаў і шашы Жыткавічы — Столін (Р88), за 3 км на поўнач ад Мачулю.
Remove ads
Назва
Раміла (Rammilo, Ramilo) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramel (Ramela)[4].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У пісьмовых крыніцах Рамель упершыню ўпамінаецца ў 1452 годзе. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. У канцы ХVIII стагодзьдзя землямі ў вёсцы валодалі Гарагляды, Рамульты, Траскоўскія, Шпігановічы. На 1886 год — 22 двары, на 1897 год — 100 двароў.
Найноўшы час
З 1921 году ў складзе Польшчы. На 30 верасьня 1921 году — 117 двароў. Да верасьня 1939 году Рамель знаходзіўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі (Хорская гміна, Столінскі павет, Палескае ваяводзтва). На 1939 год — 151 двор.
З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Рамельскага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці[5]. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе Альшанскага сельсавету, з 4 траўня 1981 году — зноў цэнтар навастворанага Рамельскага сельсавету. На 2001 год — 404 двары.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 260 чалавек; 1897 год — 607 чалавек (перапіс)
- ХХ стагодзьдзе: 1909 год — 801 чалавек[6]; 30 верасьня 1921 году — 656 чалавек; 1939 год — 1145 чалавек; 1980 год — 1298 чалавек; 1999 год — 1169 чалавек; 2000 год — 1158 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1179 чалавек; 2004 год — 1183 чалавекі; 2010 год — 1139 чалавек
Эканоміка
Цэнтар сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Палеская ніва», былога калгасу «Запаветы Ленiна».
Славутасьці
- Царква Сьвятога Мікалая, пабудаваная ў 1762 годзе. У пачатку ХІХ стагодзьдзя да яе прыбудавана трохярусная званіца.
Непадалёку ад вёскі выяўлены могільнік зарубінецкай культуры.
Агурковая краіна
Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads