Мачуль
вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мачу́ль[1] — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 3 км на поўдзень ад Рамелю, за 6 км на ўсход ад Цераблічаў, на левым беразе ракі Маствы. Мачуль уваходзіць у склад Рамельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядомая з 1514 году. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1795 годзе тут мелі землі роды Гараглядаў, Зяновічаў-Ляшкевічаў-Альпенскіх, Каморніцкіх, Коравых, Наркускіх, Рамультаў і іншыя шляхецкія роды.
З 1921 году ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Рамельскага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе Альшанскага сельсавету, з 4 траўня 1981 году — зноў Рамельскага сельсавету.
Гітлераўцы ў ліпені 1944 году, адступаючы, спалілі 85 хат і забілі 5 чалавек.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 58 двароў, 329 жыхароў (перапіс)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 70 двароў, 470 жыхароў; 30 верасьня 1921 — 81 гаспадарка, 504 жыхары; напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — 95 двароў, 320 жыхароў; 1970 год — 926 жыхароў; 1980 год — 780 жыхароў; 1999 год — 608 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 619 жыхароў, 226 двароў; 2010 год — 528 жыхароў
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічаюць базавая школа, крама, ФАП, клюб, бібліятэка.
Агурковая краіна
Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads