Аляксандар Івулін
беларускі спартовы журналіст, блогер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Івулін (нар. 10 жніўня 1992, г. Ворша, Беларусь) — беларускі спартовы журналіст, блёґер, футбаліст й палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
У студзені 2022 году Аляксандра Івуліна асудзілі на два гады калёніі[2]. У лютым 2023 году ён выйшаў на волю і зьехаў зь Беларусі[3].
Remove ads
Біяграфія
Мама працавала выхавацелькаю ў дзіцячым садку, тата ў маладосьці быў мараком, ёсьць старэйшы брат.

Выпускнік аршанскай ДЮСШАР-2. Выступаў за каманду «Ворша-2» у чэмпіянаце Віцебскае вобласьці. Скончыў Аршанскі каледж на тэхніка-праграміста. Пасьля каледжу паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ, дзе выступаў за каманду ВНУ з 2012 па 2017 год, быў капітанам. У Менску займаўся ў школе МТЗ-РІПА, але траўма перашкодзіла стаць прафэсійным футбалістам. Гуляў за аматарскую каманду «Лібертас» у чэмпіянаце АЛФ.
Рабіў рэпартажы на Goals.by і інтэрнэт-партале «Трыбуна(be)» (блёґ «Аршанскі вакзал»). Таксама аўтар відэаблоґу «ЧаснОк».
У 2021 годзе падпісаў прафэсійны кантракт з менскімі «Крумкачамі»[4]. Заробак Івуліна ў «Крумкачах» складаў 230 BYN. Упершыню дэбютаваў 3 красавіка ў таварыскім матчы супраць магілёўскага «Дняпра»: на 88 хвіліне замяніў Вадзіма Фастаўца(be)[5].
Remove ads
Палітычны перасьлед
Быў арыштаваны 15 лістапада 2020 году ў Менску, калі праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі[6]. Пасьля сутачнага ўтрыманьня ў ізалятары, дзе ён захварэў на COVID-19, быў выпушчаны[7]. Суд быў прызначаны на 20 лістапада, але праз хваробу працэс перанесьлі на 18 сьнежня[7]. 18 сьнежня быў абвешчаны перапынак да 30 сьнежня для выкліку сьведкі з боку абароны[7]. 30 сьнежня суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў Івуліну штраф у памеры 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП[7].
3 чэрвеня 2021 году быў затрыманы разам з апэратарам «ЧаснАка» Яраславам Пісарэнкам у кватэры[8]. 4 чэрвеня быў асуджаны да 30 сутак арышту нібыта за бела-чырвона-белы сьцяг на акне кватэры (Пісарэнка атрымаў 15 сутак) паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП судом Фрунзенскага раёну Менска (судзьдзя — Юлія Блізьнюк), нягледзячы на тое, што, паводле Івуліна, ніякага сьцяга вывешана не было[9][10].
Пасьля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, і стала вядома, што Івуліна перавялі ў СІЗА №1, а сам журналіст абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак)[11]. 5 ліпеня 2021 году сумеснаю заяваю васьмі арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Івулін быў прызнаны палітычным вязьнем[12]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads