Вясна (цэнтар)
беларуская праваабарончая арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вясна́» — праваабарончы цэнтар Беларусі, створаны ў красавіку 1996 году пад назвай «Вясна-96».
Ад 15 чэрвеня 1999 году грамадзкае аб’яднаньне носіць сучасную назву. На 2021 год налічвала каля 200 сябраў ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі[2]. Аддзяленьні дзейнічалі ў 16 гарадах, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах: Бабруйск (Сяргей Лацінскі), Баранавічы (Аляксандар Вайцешык і Сяргей Гоўша), Барысаў (Алег Мацкевіч), Берасьце (Уладзімер Малей), Бяроза (Тамара Шчапёткіна і Сяргей Русецкі), Віцебск (Леанід Сьвецік), Ворша (Ігар Казьмерчак), Гомель, Горадня (Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч), Магілёў (Аляксей Колчын і Барыс Бухель), Мазыр (Уладзімер Целяпун), Маладэчна (Алесь Капуцкі), Наваполацак (Зьміцер Салаўёў), Рэчыца (Валер Пуціцкі, Мікола Пытлеў і Андрэй Мядзьведзеў), Смаргонь (Алесь Дзергачоў) і Шацілавічы (Алена Масьлюкова)[3].
Remove ads
Задачы
Задачамі цэнтру ёсьць:
- дапамога ў прававой абароне грамадзянаў;
- вывучэньне грамадзкай супольнасьці;
- пашырэньне грамадазнаўчых ведаў;
- прававая адукацыя грамадзянаў;
- падтрымка праваабарончай дзейнасьці;
- спрыяньне культурнаму адраджэньню дзяржавы.
Дзейнасьць
Спосабамі дзейнасьці цэнтру ёсьць:
- збор зьвестак аб грамадзянскай супольнасьці;
- правядзеньне нарадаў і чытаньняў;
- ладжаньне грамадазнаўчых дасьледаваньняў, агляду забесьпячэньня правоў чалавека і спрыяньне выкананьню міжнародных дамоваў аб правах чалавека;
- выпуск і распаўсюд праваабарончых выданьняў;
- падтрымка сувязяў з урадавымі, грамадзкімі, гаспадарчымі, навуковымі і навучальнымі ўстановамі;
- прававая дапамога пры звароце асобаў.
Remove ads
Гісторыя
Ад заснаваньня ў 1996 годзе пасаду старшыні займае Алесь Бяляцкі. У сваім меркаваньні ад 24 чэрвеня 2007 году Камітэт па правах чалавека ААН палічыў касаваньне ўліку цэнтру Вярхоўным судом Беларусі 28 кастрычніка 2003 году супярэчным пункту 1 артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах[4]. У 2008 годзе Правабарончы цэнтар «Вясна» пачаў браць удзел у кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Пазьней «Вясна» стала ладзіць кампаніі «За вызваленьне палітычных вязьняў», «Бяз права на расправу» (аб катаваньнях), «Маніторынг адміністратыўнага перасьледу», «Маніторынг месцаў прымусовага ўтрыманьня» і «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня». Таксама на Радыё «Рацыя» сталі весьці перадачу «Вясна». Восеньню 2020 году арганізацыя ды Алесь Бяляцкі сталі ляўрэатамі прэміі «За правільны лад жыцьця»(uk)[5]. У ліпені 2021 году цэнтар быў узнагароджаны прэміяю ймя Марыён Дэнгоф(de)[6].
У перыяд зь верасня 2020 па студзень 2021 году былі арыштаваныя актывісты «Вясны»: Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Тацьцяна Ласіца, Андрэй Чапюк[7]. Прызнаныя палітычнымі вязьнямі, яны атрымалі прэмію «Чалавек чалавеку»(en), узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год[8]. У рамках пагрому грамадзкіх арганізацыяў(be) у ліпені 2021 былі абшуканы Цэнтар і памяшканьні праваабаронцаў, затрыманыя амаль усе прадстаўнікі «Вясны», якія на той момант былі ў Беларусі, у тым ліку Алесь Бяляцкі[9][10]. Арыштаваныя па справах, заведзеных па артыкулах 342 («арганізацыя й падрыхтоўка да масавых беспарадкаў») і 243 («ухіленьне ад сплаты падаткаў») КК, актывісты, былі прызнаны палітычнымі вязьнямі[9][10][11].
3 сакавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Менску судзьдзя Марына Запасьнік выракла да зьняволеньня 4-х сяброў Праваабарончага цэнтру «Вясна» на запыт пракурора Аляксандра Караля. Іх абвінавацілі ў «кантрабандзе наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай» зь Летувы згодна з часткай 4 артыкула 228 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Паводле абвінавачаньня, «з 4 красавіка 2016 году да 14 ліпеня 2021 году» пры перамяшчэньні празь беларуска-летувіскую мяжу не задэкляравалі «201 тыс. эўраў і 54 тыс. даляраў ЗША». Таксама згодна з часткай 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу іх абвінавацілі ў «фінансаваньні пратэстаў» у 2020 годзе. У прыватнасьці ў віну паставілі аплату працы адвакатаў, рахункаў за харчаваньне ў ізалятарах і штрафаў «з траўня 2020 году па 14 ліпеня 2021 году». Абвінавачаныя не прызналі віны. Пагатоў, у матэрыялы справы трапіў сьпіс 1322-х палітвязьняў, прызнаных «Вясной» на 3 верасьня 2022 году, які заняў 128 аркушаў[12]. У выніку:
- старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі, які быў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году, атрымаў вырак да 10 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- ягоны намесьнік Валянцін Стэфановіч, які быў намесьнікам старшыні Міжнароднага саюзу за правы чалавека (Францыя), — да 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
- каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч — да 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
- праваабаронца «Вясны» Зьміцер Салаўёў — да 8 гадоў калёніі завочна[13].
Зімой 2021—2022 году беларускія ўлады прызналі інтэрнэт-рэсурсы «Вясны» экстрэмісцкімі матэрыяламі[14][15], а ў жніўні 2023 году «Вясну» аб’явілі экстрэмісцкім фармаваньнем. Удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармаваньня па беларускіх законах зьяўляецца крымінальным злачынствам[16].
Remove ads
Літаратура
- Grigory Ioffe, Vitali Silitski VIASNA (SPRING) // Historical Dictionary of Belarus (Historical Dictionaries of Europe) (анг.). — Third Edition. — Lanham: Rowman & Littlefield(pl), 2018. — С. 334. — 476 с. — ISBN 978-1538117057
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads