Аляксандар Ануфрыеў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Ану́фрыеў (нар. 21 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў займацца футболам у менскай СДЮШАР «Дынама». У юнацкім узросьце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2012 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 18 ліпеня 2015 году згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчанаў была прадстаўленая ў асноўным дублёрамі. У гэтай сустрэчы адзначыўся голам.
У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[5], дзе стаў гульцом асноўнага складу, зарабіўшы 5 галоў на свой рахунак. У сакавіку 2016 году на правах арэнды далучыўся да клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[6], які стаў фарм-клюбам барысаўчанаў. Па заканчэньні сэзону 2016 году супрацоўніцтва БАТЭ з смалявіцкім клюбам было спыненае, аднак паўабаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У новым сэзоне стаў атрымліваць менш часу на полі, а ў ліпені 2017 году ягоны кантракт быў скасаваны[7]. Неўзабаве зноў далучыўся да «Смаргоні»[8]. Спачатку выходзіў на замену, пазьней пачаў зьяўляцца ў стартавым складзе. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў каманду[9].
З студзеня 2018 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[10]. Быў адным з асноўных гульцоў, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сэзоне і дапамог мазырскаму клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2019 году пачынаў у стартавым складзе мазыранаў, пазьней пачаў часьцей выходзіць на замену. Пачатак 2020 году прапусьціў праз пашкоджаньні, пасьля аднаўленьня ня здолеў вярнуць месца ў аснове. У ліпені 2020 году па пагадненьні бакоў пакінуў «Славію»[11]. У жніўні 2020 году стаў гульцом «Менску»[12], дзе трывала зьяўляўся на полі. У студзені 2021 году пакінуў сталічны клюб[13] і стаў трэнавацца зь «Іслаччу», зь якой неўзабаве падпісаў кантракт[14]. Пакінуў каманду па пагадненьні бакоў у чэрвені 2021 году[15].
У ліпені 2021 году склаў працоўную дамову зь берасьцейскім «Дынама» да канца сэзону[16], аднак на полі зьяўляўся зрэдку. У студзені 2022 году некаторы час трэнаваўся зь «Менскам», але хутка далучыўся да «Гомлю» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[17]. Стаў рэгулярна зьяўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[18]. У студзені 2024 году прыяднаўся ў барысаўскі БАТЭ[19], стаўшы за зіму чацьвертым футбалістам, які зьмяніў «Гомель» на барысаўскі клюб[20].
Remove ads
Дасягненьні
«Гомель»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads