Аляксандар Барушка
беларускі энэргетык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Пятровіч Бару́шка (1939, Блудзень, цяпер Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) — беларускі энэргетык.
Дасьледнік кіраваньня якасьцю і надзейнасьцю ў энэргетыцы, павышэньня рамонтапрыданасьці і гатоўнасьці ў энэргасыстэме. Доктар тэхнічных навук (1993)[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1961 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (БПІ) паводле спэцыяльнасьці «Цеплаэнэргетычныя ўстаноўкі электрастанцыяў» і працаўладкаваўся на Полацкую цеплаэлектрацэнтраль № 2 (Полацкая ЦЭЦ-2). У 1969 годзе стаў галоўным інжынэрам Полацкай ЦЭЦ-2 (Віцебская вобласьць). У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Дасьледаваньне спальваньня серчака мазуты з высокім падагрэвам і ў газіфікацыйных гарэлках катлаагрэгатаў» і стаў кіраўніком Полацкай ЦЭЦ-2. У 1975 годзе заняў пасаду намесьніка галоўнага інжынэра цеплатэхнічнай часткі Галоўнай вытворчай управы энэргетыкі і электрыфікацыі Беларускай ССР. У 1979 годзе стаў дарадцам міністра энэргетыкі Аўганістану. У 1981 годзе заняў пасаду загадніка аддзелу Беларускага аддзяленьня Ўсесаюзнага дзяржаўнага навукова-дасьледчага і праектна-канструктарскага інстытуту прамысловай энэргетыкі, дзе пазьней стаў намесьнікам кіраўніка. У 1986 годзе пачаў працаваць экспэртам Дэпартамэнта тэхнічнай супрацы Сакратарыяту Арганізацыі аб'яднаных народаў (ЗША). У 1993 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Кіраваньне надзейнасьцю цеплавых электрычных станцыяў у энэргасыстэме». У 1995 годзе стаў прафэсарам катэдры электразабесьпячэньня БПІ[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads