Аляксандар Гаўрушка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Гаўрушка
Remove ads

Аляксандар Гаўрушка (нарадзіўся 23 студзеня 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», дзе паступова стаў асноўным нападнікам каманды. У сэзоне 2008 годзе стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце, зарабіўшы 14 галоў. Пасьля гэтага сэзону далучыўся да менскага «Дынама». Спачатку трывала гуляў за дынамаўцаў, але потым страціў месца ў асноўным складзе і быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пасьля сэзону 2010 году быў выкуплены наваполацкім клюбам, і ў сэзоне 2011 году быў асноўным нападнікам «Нафтану». 19 ліпеня 2012 году аформіў дубль у матчы Лігі Эўропы супраць сэрбскай «Црвены Зьвезды».

У студзені 2013 году падпісаў кантракт зь «Белшынай»[2]. У бабруйскім клюбе звычайна выходзіў на замену, але часам зьяўляўся ў стартавым складзе. У перадапошнім туры 23 лістапада 2013 году аформіў хет-трык у браму «Дняпра». У студзені 2014 вярнуўся ў магілёўскі клюб[3][4] і замацаваўся на пазыцыі асноўнага нападніка. У сьнежні 2014 году пакінуў «Дняпро»[5].

У лютым 2015 году пасьля прагляду стаў гульцом «Слуцку»[6]. Амаль увесь сэзон 2015 году быў вымушаны прапусьціць праз траўмы. У студзені 2016 году кантракт з «Слуцкам» на ўзаемную згоду быў скасаваны[7].

У лютым 2016 году зноў стаў гульцом «Дняпро»[8], якому дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону 2016 пакінуў каманду[9]. У лютым 2017 году трэнаваўся з магілёўскім «Тарпэда»[10], але пазьней далучыўся да «Воршы»[11][12]. Пачынаў сэзон 2017 году ў якасьці асноўнага нападніка аршанцаў, але ў ліпені 2017 году стала вядома аб тым, што Гаўрушка пакінуў каманду[13].

Міжнародная

Абараняў колеры моладзевай зборнай Беларусі.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads