Аляксандар Данілевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Андрэеевіч Данілевіч (Моўчадзь, 1877 — Вільня, 10 кастрычніка 1954[1]) — пэдагог, публіцыст, матэматык, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі.
Біяграфія
У 1896 годзе скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю. Вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце ўнівэрсытэту Шаняўскага ў Маскве. У 1915 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху высланы ў Верхаленск Іркуцкай губэрні. Увосень 1917 году перабраўся ў Менск. Працаваў у першых беларускіх навучальных установах. Публікаваўся ў газэтах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Беларускае жыцьцё», часапісе «Рунь». З 1920 году ў Заходняй Беларусі. Выкладаў матэматыку ў Наваградзкай і Віленскай беларускіх гімназіях. Распрацоўваў беларускую матэматычную тэрміналёгію, аўтар падручніка па матэматыцы на беларускай мове. Пасьля 2-й сусьветнай вайны чытаў курс вышэйшай матэматыкі ў віленскіх ВНУ. Памёр у 1954 годзе ў Вільні, пахаваны на Ліпаўскіх могілках недалёка ад царквы, 100 мэтраў ад Яна Ціханоўскага.
Да вянка на магіле быў далучаны фатаздымак яго вучняў (7-га кляса Наваградзкай беларускай гімназіі) з тэкстам:
![]() |
Памяць пра Вас як працаўніку на ніве адраджэньня культуры нашага народа, нашага духовага правадыра і чалавека, катораму нашы балячкі былі блізкімі, - будзе сьветлай на гэтым цярністым жыцьцёвым шляху[2] | ![]() |
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads