Беларускі шлях (1918)

менская газэта ў 1918 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі шлях (1918)
Remove ads

Беларускі шлях (8 сакавіка 191823 жніўня 1918) — штодзённая беларуская газэта нацыянальна-дэмакратычнага кірунку на беларускай мове. Выдавалася ў Менску ва ўмовах нямецкай акупацыі. Рэдактар-выдавец №1 Павал Аляксюк; з №2 да канца выданьня рэдактар Аляксандар Прушынскі, выдавец – таварыства «Заранка» (старшыня Павал Аляксюк, пісар Аляксандар Уласаў).

Хуткія факты Тып, Выдавец ...
Remove ads

Зьмест

Супрацоўнічала з газэтай «Вольная Беларусь» (мела агульных аўтараў, абменьвалася матэрыяламі). Мэта выданьня – сацыяльна-эканамічнае і культурнае адраджэньне Беларусі, яе дзяржаўная самастойнасьць і сувэрэнітэт. Падтрымлівала палітыку Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і яе выканаўчага органа – Народнага Сакратарыята БНР. 29 сакавіка 1918 году надрукавала 3-ю Устаўную грамату Рады БНР. Грунтоўна асьвятляла нацыянальны грамадзка-палітычны й культурны рух, зьмяшчала інфармацыю пра беларускі асьветніцкі рух у гарадах, мястэчках і вёсках, пра дзейнасьць Рады БНР, палітычных партый і груповак, рэгулярна друкавала перадавіцы, мела аддзелы і рубрыкі «Міжнароднае жыцьцё», «Весткі з краю», «Менскае жыцьцё», «Весткі з Расіі», «Харчовая справа», «Маленькі фэльетон», друкавала кароткія тэатральныя рэцэнзіі, вершы, афіцыйную інфармацыю германскіх штабоў пра ход ваенных дзеяньняў.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads