Аляксандар Круцікаў

беларускі баскетбольны трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Васі́левіч Кру́цікаў (28 студзеня 1960, м. Ветрына, Полацкі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі баскетбольны трэнэр, дзеючы трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі па баскетболе і баскетбольнага клюбу Цмокі-Менск.

Хуткія факты
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1981 годзе скончыў БДУФК з чырвоным дыплёмам трэнэра, а ў 1986-м пасьпяхова прайшоў асьпірантуру ва ўнівэрсытэце. У тым жа годзе пачаў працу ў баскетбольным клюбе РТІ, стаўшы трэнэрам па навукова-мэтадычнай рабоце. З 1991-га году перайшоў на пасаду асыстэнта трэнэра. У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па баскетболе і атрымаў навуковую ступень кандыдата пэдагагічных навук.

Пасьля БДУІРа зьехаў у Польшчу, дзе і правёў амаль ўсю сваю трэнэрскую кар’еру. За 20 гадоў кіраваў 6 польскімі камандамі, трэніруючы ў Вышэйшай і Другой лігах і паказваючы годныя вынікі са сваімі калектывамі.

Двойчы быў прызначаны трэнэрам «зорных» калектываў на Polish All-Star Game — у 2006-м і 2011-м гадах.

У сьнежні 2015 стаў трэнэрам беларускай нацыянальнай каманды. Да кваліфікацыі на Эўрабаскет-2016 правёў некалькі трэнінг-кэмпаў, дзе праглядзеў ўсіх пэрспэктыўных маладых баскетбалістаў з каманд чэмпіянату Беларусі, а пасьля ледзь не вывеў зборную на кантынэнтальнае першынство. Беларусы разграмілі ў гасьцях Польшчу (76:57), але ў апошнім матчы саступілі на выезьдзе Партугаліі (62:77).

З 2017 году — трэнэр БК Цмокі-Менск.

Remove ads

Кар’ера[1]

  • 1986—1991 РТІ-Менск — трэнэр па навукова-мэтадзічнай рабоце
  • 1991—1993 РТІ-Менск — асыстэнт трэнэра
  • 1993—1995 Instal (Беласток, 2-я ліга, Польшча) — галоўны трэнэр
  • 1996—2000 Astoria (Быдгашч, Вышэйшая ліга, 2-я ліга, Польшча) — галоўны трэнэр
  • 2001—2002 Czarni Slupsk (Слупск, Вышэйшая ліга, Польшча) — галоўны трэнэр
  • 2002—2004 Astoria (Быдгашч, Вышэйшая ліга 2-я ліга, Польшча) — галоўны трэнэр
  • 2004—2006 Polpak Swiecie (Вышэйшая ліга, 2-я ліга, Польшча) — галоўны трэнэр, прызначаны трэнерам Polish West All-Star на Матчы ўсіх зорак.
  • 2007—2008 Eisbaren Bremerhaven (Bundesliga, Нямеччына) — асыстэнт трэнера.
  • 2008—2009 Sportino Inowroclaw (Вышэйшая ліга, Польшча) — галоўны трэнэр.
  • 2010—2011 Sportino Inowroclaw (Вышэйшая ліга, Польшча) — галоўны трэнэр, прызначаны трэнэрам Polish West All-Star на Матчы Ўсіх Зорак
  • 2012—2013 Энэргія Іванава (Вышэйшая ліга, Жанчыны, Расея) — галоўны трэнэр
  • 2014—2015 Spojnia Stargrad-Szczetinski (Вышэйшая ліга, Польшча) — галоўны трэнэр
  • з 2015 — … мужчынская зборная Беларусі — галоўны трэнэр
  • з 2017 — … Цмокі-Менск — галоўны трэнэр
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads