Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе
Remove ads

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе — нацыянальная баскетбольная каманда, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародных спаборніцтвах па баскетболе.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

Першыя гады

Свой першы матч баскетбольная зборная Беларусі згуляла 31 траўня 1993 году ў польскім Уроцлаве ў рамках кваліфікацыйнага турніру Эўрабаскет-1993 супраць зборнай Летувы. Матч скончыўся сэнсацыйнай перамогай беларусаў над прызэрамі Алімпійскіх гульняў зь лікам 88:80. Прайграўшы зборнай Польшчы зь лікам 75:81, беларуская каманда ўсё ж такі трапіла ў фінальны раўнд кваліфікацыі. Аднак у трох матчах запар каманда саступіла зборным Украіны, Харватыі і Латвіі, ня здолеўшы кваліфікавацца на чэмпіянат Эўропы.

У чэрвені 1993 году зборная Беларусі пачала адбор да чэмпіянату Эўропы 1995 году, які меўся прайсьці ў Грэцыі. У першы раўнд кваліфікацыі патрапілі нацыянальныя каманды, якія не бралі ўдзел на кантынэнтальным першынстве 1993 году. Зборная Беларусі трапіла ў адную групу з зборнымі Вугоршчыны, Фінляндыі, Румыніі, Ангельшчыны, Альбаніі і Люксэмбургу. Цягам адбору беларускія спартоўцы здабылі толькі дзьве перамогі ў шасьці матчах і ня трапілі ў наступны раўнд кваліфікацыі. На адборы да чэмпіянату Эўропы 1997 году зборная Беларусі заняла першае месца ў групе Б, выгуляўшы зборныя Ірляндыі, Альбаніі, Нарвэгіі і Македоніі і зазнаўшы паразу толькі ад зборнай Нідэрляндаў. Другі і вырашальны раўнд кваліфікацыі беларусы пачалі з трох перамог у чатырох матчах, у тым ліку над лідэрам групы — зборнай Грэцыі зь лікам 82:77. Аднак у наступных шасьці сустрэчах падапечныя Аляксандра Барысава выйгралі толькі аднойчы і занялі 4-е месца, тады як на чэмпіянат Эўропы траплялі толькі тры найлепшыя каманды групы. Цягам таго турніру беларускі форвард Валеры Дайнека стаў другім найлепшым бамбардзірам кваліфікацыі, зарабляючы ў матчы ў сярэднім 25,2 пунктаў[1].

Свой шлях на чэмпіянат Эўропы 1999 году зборная Беларусі пачала з вырашальнага раўнду кваліфікацыі, апынуўшыся ў адной групе з зборнымі Гішпаніі, Ізраілю, Украіны, Ангельшчыны і Даніі. Падчас адбору Анатоль Якубенка зьмяніў Аляксандра Барысава на пасадзе галоўнага трэнэра, аднак беларусы ня здолелі прабіцца на чэмпіянат Эўропы, стаўшы 5-мі ў групе з 3 перамогамі ў 10 матчах. Цэнтравы зборнай Беларусі Аляксандар Куль увайшоў у дзясятку найлепшых падбіральнікаў турніру з 8,2 падборамі ў сярэднім за матч[2]. Праз тры месяцы пачалася кваліфікацыя да чэмпіянату Эўропы 2001 году. У першым раўндзе адбору зборная апынулася ў групе Б і з 19 па 23 траўня 1999 году згуляла матчы з зборнымі Славаччыны, Ісьляндыі, Румыніі, Кіпру і Ўэйлзу. Старт кампаніі быў скамечаным, бо беларусы саступілі румынам зь лікам 67:81. Аднак затым дружына Якубенкі набрала хаду, выйграўшы астатнія чатыры сустрэчы і прайшоўшы ў наступны этап кваліфікацыі. Але займець месца на Эўрабаскет не атрымалася. Цягам 2001 і 2003 гадоў зборная змагалася за месца на чэмпіянаце Эўропы 2003 году. На першым групавым этапе беларусы сталі другімі, апярэдзіўшы зборную Грузіі паводле дадатковых паказьнікаў. У вырашальным раўндзе адбору зборная фінішавала на 5-м месцы з вынікам 3—7 у 10 матчах.

Дывізіён Б

У 2005 годзе ФІБА-Эўропа пастанавіла падзяліць чэмпіянаты Эўропы на дывізіёны А і Б. 15 камандаў, якія трапілі ў дывізіён Б у 2005 годзе, былі падзеленыя на 4 групы. Пераможца кожнай групы выходзіў у наступны раўнд, а дзьве наймацнейшыя каманды турніру траплялі ў кваліфікацыю дывізіёну А да чэмпіянат Эўропы 2007 году. Зборная Беларусі, апынуўшыся ў адной групе з зборнымі Аўстрыі, Кіпру і Альбаніі. Турнір для беларускіх спартоўцаў пачаўся з чатырох перамог запараў, дзякуючы чаму беларусы сталіся галоўным кандыдатам на выхад у наступны раўнд. Аднак нечаканая параза ад зборнай Кіпру зь лікам 77:87 і наступная няўдача ў матчы супраць зборнай Аўстрыі зь лікам 60:69 не дазволілі камандзе Барысава разьлічваць на месца ў кваліфікацыі дывізіёну А і загубілі надзею на павышэньне ў клясе. Умовы ў дывізіёне Б у 2007 годзе зьмяніліся. Гэтым разам 14 камандаў былі разьмеркаваныя на тры групы, і толькі чатыры зборныя меліся праходзіць у плэй-оф, у тым ліку пераможцы групаў і найлепшай каманда з другога месца. У кваліфікацыю дывізіёну А чэмпіянату Эўропы 2009 году траплялі толькі дзьве наймацнейшыя каманды. Зборная Беларусі падзяліла другое месца ў групе Б зь Нідэрляндамі, прапусьціўшы наперад зборную Вялікабрытаніі. Па заканчэньні турніру было паўстаноўлена аб зьмене на пасадзе галоўнага трэнэра, то бок месца Аляксандра Барысава, які ачольваў зборную з 2000 году, заняў Аляксандар Папкоў[3]. Патрапіўшы ў групу Б у наступным розыгрышы дывізіёну Б, зборная Беларусі здабыла 7 перамогаў у 8 матчах. Зборная ачоліла групу і кваліфікавалася ў раунд плэй-оф, дзе ў двухматчавая сэрыя супраць зборнай Грузіі скончылася не на карысьць беларусаў. У лістападзе 2009 году галоўным трэнэрам быў прызначаны Міхаіл Фейман[4].

Ужо перад чэмпіянатам Эўропы 2011 году ФІБА-Эўропа аб’явіла аб тым, што гэты турнір стане апошнім у гісторыі дывізіёну Б. Пасьля яго падзел на дывізіёны скасоўваўся. Зборная Беларусі заняла трэці радок у групе Б, перамогшы толькі ў палове матчаў і прапусьціўшы наперад зборныя Швэцыі і Азэрбайджану. Беларускі гульнёвы Сяргей Чарыкаў увайшоў у тройку найлепшых асыстэнтаў турніру, здьзяйсьняючы 4,8 перадачаў у сярэднім за матч. Па завяршэньня кваліфікацыі Фейман падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнэра, а зборную ачоліў ягоны асыстэнт Андрэй Крыванос[5].

Вяртаньне да кваліфікацыі

Перад пачаткам чэмпіянату Эўропы 2013 году 31 зборная змагалася за 16 месцаў у кваліфікацыйным турніры. Зборная Беларусі трапіла ў адную адборачную групу з зборнымі Італіі, Турэччыны і Чэхіі, спыніўшыся на апошнім чацьвертым радку. Пасьля гэтага новым трэнэрам быў прызначаны Руслан Байдакоў[6].

Кваліфікацыя чэмпіянату Эўропы 2015 году магла стаць гістарычнай для зборнай Беларусі. Пасьпяхова выступіўшы ў першым раўндзе кваліфікацыі і апярэдзіўшы ў групе зборныя Славаччыны і Вугоршчыны. Тым ня менш, беларусы прайгралі зборнай Эстоніі ў паўфінальнай сэрыі паводле розьніцы пунктаў (76:70, 61:79), у выніку чаго зборная мусіла прабівацца на Эўрабаскет праз наступны этап адбору. Увесну 2014 году за чатыры месяцы да матчаў галоўны трэнэр зборнай Руслан Байдакоў падаў у адстаўку[7]. На ягонае месца прыйшоў малады сэрбскі спэцыяліст Душан Гвоздьзіч[8]. Патрапіўшы ў адную групу з зборнымі Бэльгіі, Македоніі і Даніі, зборная Беларусі заняла 3-е месца і ня выйшла ў фінальны раўнд эўрапейскага першынства. Абаронца Віталь Лютыч быў 11-м у сьпісе найлепшых бамбардзіраў кваліфікацыі, зарабляючы ў сярэднім 15,7 пунктаў за матч[9].

Беларуская фэдэрацыя баскетболу адзначыла працу Гвозьдзіча як нездавальняючую і пастанавіла не працягваць супрацу зь ім. У сьнежні 2015 году галоўным трэнэрам зборнай Беларусі стаў Аляксандар Круцікаў[10]. Зборная была блізкая да выхаду на чэмпіянат Эўропы 2017 году. У адборачным турніры ў групе D беларусы спаборнічалі з зборнымі Польшчы, Эстоніі і Партугаліі. Перад апошнім матчы кваліфікацыі зборная прэтэндавала на другі радок групы, які надаваў шанец на прасоўваньне. Аднак нечаканая гасьцявая параза ад аўтсайдэру зборнай Партугаліі зь лікам 77:62 пахавала ўсе надзеі на дэбют у эўрапейскім чэмпіянаце.

Улетку 2017 году зборная Беларусі згуляла свой першы ў гісторыі матч кваліфікацыі чэмпіянату сьвету. У рамках прэкваліфікацыі беларусы згулялі чатыры матчы супраць зборных Баўгарыі і Партугаліі. Гаспадар квітка да наступнага раўнду адбору вырашаўся ў апошняй сустрэчы групавога этапу паміж камандамі Беларусі і Партугаліі. Дзеля выхаду ў наступны этап падапечным Круцікава была патрэбная перамога або параза з розніцай ня больш за два пункты. Зборная Беларусі саступіла ў авэртайме зь лікам 79:78 і прабілася далей. У наступным этапе адбору зборная трапіла ў моцную групу з зборнымі Гішпаніі, Славеніі і Чарнагорыі. Беларусы далі бой зборнай Гішпаніі, саступіўшы зь лікам 82:84, а таксама нечакана перагулялі зборную Славеніі зь лікам 93:92. Аднак выйсьці з групы не атрымалася. Зборная ня здолела адабрацца на чэмпіянат Эўропы 2021 году. У канцы сьнежня 2019 году Беларуская фэдэрацыя баскетболу аб’явіла аб прызначэньні Расьціслава Вергуна на пасаду галоўнага трэнэра зборнай Беларусі[11].

У выніку лёсаваньня беларускія спартоўцы апынулася ў групе А папярэдняга раўнду кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2023 году. Зборная двойчы выгуляла зборныя Кіпру (97:41, 89:53) і Альбаніі (90:50, 93:72). Зборную Партугаліі Беларусь перамагла ў хатнім матчы (72:56), аднак у гасьцях перамогу сьвяткавалі пірэнэйцы (75:57), у выніку чаго беларуская каманда заняла другі радок у групе. Аднак, гэта дало зборнай права на ўдзел у другім этапе кваліфікацыі. Знаходзячыся ў трэцім кошыку, у выніку лёсаваньня зборная Беларусі апынулася ў групе D. У сувязі з пандэміяй каранавірусу матчы гэтага этапу ладзіліся ў адной краіне — Партугаліі. У групе зборная двойчы сустракалася з зборнай Латвіі (83:92, 60:83) і зборнай Румыніі (77:72, 94:66).

У наступным этапе зборная ў новай групе перамагла зборную Турэччыны (84:70). Аднак, праз падтрымку беларускага боку ў расейскай агрэсіі супраць Украіны, дэпартамэнт унутраных справаў Вялікабрытаніі 26 лютага 2022 году ануляваў візы зборнай Беларусі перад матчам супраць зборнай Вялікабрытаніі, які мусіў адбыцца ў Ньюкасьле 28 лютага 2022 году[12].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads