Аляксандар Малчанаў
беларускі актор тэатру і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Малчанаў (нар. 26 кастрычніка 1974) — беларускі актор тэатру і кіно.
Жыцьцяпіс
Прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы у 1999 годзе і праслужыў там амаль 20 гадоў — апошнім для яго стаў сэзон-2018.
Вядомы сваімі ролямі ў фільмах «Жыве Беларусь», караткаметражцы «Ягор» (па матывах «Радзіва Прудок» Андрэя Горвата). У спэктаклі Тутэйшыя граў Янку Здольніка.
Грамадзкая пазыцыя
27 сьнежня 2020 году выйшаў на менскую кальцавую з бел-чырвона-белым сьцягам і неўзабаве быў затрыманы. 28 сьнежня суд Фрунзенскага раёну прысудзіў яму 11 сутак па артыкуле 23.34 КаАП[1].
Remove ads
Фільмаграфія
- 1999 - Каменская-1, супрацоўнік ФСБ
 - 1999 - Прыхільнік, эпізод
 - 2000 - У жніўні 44-га, лейтэнант Лужнікоў
 - 2000 - Зорка Вэнэра, Лёня міліцыянт
 - 2000 - Паскораная дапамога-2, Касы
 - 2001 - Эскіз на маніторы, Сачыняльнік, галоўная роля
 - 2002 - Нянудныя матэр'ялы
 - 2003 - Акупацыя. Містэрыі, Адам
 - 2004 - Маленькія ўцекачы, Андрэй
 - 2004 - Цёмная ноч, сябар Вовы
 - 2005 - Глыбокая плынь, эпізод
 - 2005 - Мужчыны не плачуць-2, студэнт
 - 2005 - Прызваньне, Стас
 - 2005 - Я цябе люблю ... Зьміцер
 - 2008 - Пабочны эфэкт, Віктар Філін
 - 2008 - Рыаліта, лейтэнант Аліеў
 - 2010 - Масакра, Якаў
 - 2012 - Жыве Беларусь, зампаліт
 - 2012 - Знахарка, эпізод
 - 2013 - Зводная сястра, капітан МНС
 - 2018 - Няталы лёд, Стас Каверын
 - 2019 - Усё магло быць інакш, карэспандэнт
 - 2019 - Мышалоўка, галоўная роля
 - 2010 - Возера радасьці
 - 2020 - Моцная слабая жанчына, доктар
 
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads