Тутэйшыя (спэктакль)

спэктакль From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Тутэйшыя» — спэктакль па аднайменным творы Янкі Купалы, упершыню пастаўлены 17 кастрычніка 1990 году рэжысэрам Мікалаем Пінігіным. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Хуткія факты Жанр, Паводле ...

Напрыканцы спэктаклю на сцэне ўздымаўся бел-чырвона-белы сьцяг. Некаторыя гледачы ў гэты час крычалі «Жыве Беларусь!». Пасьля рэфэрэндуму 1995 году, гэта было не даспадобы афіцыйным уладам. На паўтара году спэктакль быў фактычна забаронены. Пасьля спарадычна даваліся паказы. 7 ліпеня 2002 году Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых»[1][2]. А потым спэктакль ізноў зьнік на пэўны час з рэпэртуару.

Да 125-годзьдзя Янкі Купалы 5 ліпеня 2007 году спэктакль быў паказаны ізноў. Квіткі былі раскуплены за месяц да паказу. Пайшлі чуткі, што гэты паказ спэктаклю будзе апошнім. Адміністрацыя тэатру спрабавала не дапусьціць на паказ журналістаў і не дазваляла рабіць фатаздымкі[3].

У траўні 2010 году Пінігін абвесьціў, што спэктакль у яго пастаноўцы зьняты з рэпэртуару. Як патлумачыў загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка:

« Зусім і назаўсёды. Па-першае, «здохлі» дэкарацыі. Па-другое, састарэлі артысты. І па-трэцяе, састарэў сам спэктакль. Наколькі я ведаю, Мікалай Пінігін вяртацца да гэтага спэктакля не будзе. Увосень мінулага году міністар культуры Павал Латушка цікавіўся ў Пінігіна, ці плянуецца аднаўленьне «Тутэйшых». Пінігін сказаў, што не. Бо кожны спэктакль мае свой век… Віктару Манаеву, які іграў Мікіту Зносака, у жніўні гэтага году будзе 52 гады. А ягонаму герою ў п’есе Янкі Купалы — 25—28. У нашым тэатры, канечне, ёсць таленавітая моладзь, але… Вы ўяўляеце, што такое аднавіць гэты спэктакль, увесьці абсалютна новых артыстаў? Гэта фактычна зрабіць новую пастаноўку…[4] »
Remove ads

Акторы

  • Віктар Манаеў — Мікіта Зносак
  • Аляксандар Малчанаў — Янка Здольнік
  • Зоя Белахвосьцік — Аленка Гарошка
  • Марыя Захарэвіч — Гануля Зношчыха
  • Генадзь Аўсяньнікаў — Гарошка
  • Мікалай Кірычэнка — Генрых Мотавіч Сьпічыні
  • Аляксандар Падабед — Усходні вучоны
  • Алег Гарбуз — Нямецкі і Польскі афіцэры, Начальнік патруля
  • Мікалай Кучыц — Праваслаўны сьвяшчэньнік, Каталіцкі сьвятар
  • Георгі Маляўскі — Каталіцкі сьвятар
  • Аляксандар Паўлаў — Манах, Салдат
  • Вячаслаў Паўлюць — Пан, Абарванец
  • Арнольд Памазан — Поп
  • Міхаіл Зуй — Манах
  • Андрэй Гладкі — Салдат
  • Павал Адамчыкаў — Салдат
  • Натальля Качаткова — Дама
  • Вікторыя Чаўлытка (масавыя сцэны)
  • Аляксей Чарнігін
Remove ads

Водгукі

« «Тутэйшыя» — гэта ня проста спэктакль. Гэта цэлая эпоха, прычым ня толькі ў нашым тэатральным існаваньні, але — у беларускім культурным жыцьці. »

Леанід Дранько-Майсюк[5]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads