Возера радасьці (фільм)
беларускі фільм 2019 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Во́зера ра́дасьці» — беларускі кароткамэтражны беларускамоўны мастацкі фільм рэжысэра Аляксея Палуяна, зьняты ў 2019 годзе[4].
У здымачную каманду ўвайшлі кінапрафэсіяналы зь Нямеччыны, Ірану, Грузіі, Украіны, Шатляндыі і Баўгарыі. Фільм створаны па матывах аднайменнага раману Віктара Марціновіча[5].
Сусьветная прэм’ера стужкі адбылася на сусьветным кінафэстывалі кароткамэтражных фільмаў у францускім Клермон-Фэране[6]. Беларуская прэзэнтацыя «Возера радасьці» адбылася 13 лістапада 2019 году ў кінатэатры «Масква»[7][8].
Remove ads
Сюжэт
У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае сьмерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае зьбегчы і вярнуцца дадому.
Акторы
- Яся — Анастасія Пляц
 - Ігар Сігоў
 - Аляксандар Прымшыц
 - Сьвятлана Анікей
 - Алесь Малчанаў
 - Дзяніс Тарасенка
 - Алена Зуй-Вайцяхоўская
 - Тацьцяна Мархель
 
Здымачная група
- рэжысэр — Аляксей Палуян
 - саўндтрэк — «Vuraj»
 
Узнагароды
Фільм атрымаў тры ўзнагароды гішпанскага FICBUEU (у тым ліку «Найлепшая актрыса»), прыз «За найлепшую рэжысуру» на кінафэстывалі ў грэцкай Драме, дзьве ўзнагароды кінафэстывалю ў Нэвадзе, прыз у намінацыі «Найлепшы кароткамэтражны фільм» нямецкай кінапрэміі «Hessen Film Awards»[9][10]. 2 лістапада 2020 году фільм перамог на амэрыканскім кінафэстывалі «LA Shorts» і мае пэрспэктывы на «Оскар-2021».
Remove ads
Крытыка
| Тое, што фільм зроблены па такіх галівудзкіх лякалах, адначасова і моцны, і слабы бок. Моцны, бо гэта тое, чаго шмат хто чакае, а слабы — бо гэта ўсё-такі не пошук нейкай арыгінальнай кінамовы.[11] | ||
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads