Багушэўск
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багушэ́ўск[2] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Песачанкі. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Багушэўскага сельсавету Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці, . Насельніцтва на 2018 год — 2548 чалавек[1]. Знаходзіцца за 38 км на ўсход ад Сянна. Чыгуначная станцыя Багушэўская на лініі Віцебск — Ворша. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Сянном, Віцебскам, Воршай[3].
Remove ads
Назва
Тапонім «Багушэўск» утварыўся ад прозьвішча ўладальніка гэтых мясьцінаў пана Багушэўскага, які згадзіўся перадаць частку зямлі пад станцыю, але пры ўмове, што яна атрымае назву ў гонар ягонай жонкі — Багушэўская. У сваю чаргу населены пункт каля станцыі атрымаў назву Багушэўск. Сам Д. Багушэўскі памёр у 1903 годзе і пахаваны ў в. Худалеі пад Багушэўскам.
Гісторыя
Першыя жыхары пачалі сяліцца ў гэтай мясцовасьці, дзякуючы «каплічцы Макавея». Каля гэтай каплічкі праходзіла дарога Сянно — Віцебск. У час царкоўных сьвятаў зь Серакаротні да каплічкі прыязджаў сьвятар і на набажэнствы зьбіралася многа сялянаў з навакольных вёсак. Некалькі прадпрыймальных людзей надумалі пасяліцца тут, каб весьці гандаль: Забароўскі адкрыў карчму, Гозін — заезны дом (гатэль разам з бакалейнай крамай), Рэут — краму. Іх можна лічыць заснавальнікамі Багушэўску. Пазьней тут пасяліліся Ландзёнак, Кулік, Кац, Крывашэеў.
Упершыню Багушэўск ўпамінаецца ў XIX ст. як фальварак. У 1854—1884 гадох у фальварку працаваў бровар; галоўным піваварам быў латыш Рэўт.
У 1901 годзе з пабудовай чыгункі Віцебск — Жлобін зьявілася чыгуначная станцыя Багушэўская, вакол якой вырасла мястэчка. У 1915 годзе ў мястэчку збудавалі лесапілку, пачала дзейнічаць сынагога; працавалі 2 фэльчары.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Багушэўск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Багушэўск вярнулі БССР, дзе 17 ліпеня таго ж году ён стаў цэнтрам раёну (існаваў да 1931 году). На 1933 год у Багушэўску працавалі ільнозавод, кузьня прамысловай арцелі, швацкая майстэрня, мэблевая фабрыка, смоларцель «1-е Траўня», вінзавод (створаны да рэвалюцыі). У 1935 годзе Багушэўск зноў стаў цэнтрам раёну. У 1938 годзе ён атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
У Другую сусьветню вайну зь ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 году Багушэўскі знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1960 годзе ў зьвязку зь ліквідацыяй Багушэўскага раёну мястэчка ўвайшло ў склад Сеньненскага раёну. 8 жніўня 2013 году мястэчка Багушэўск і Багушэўскі сельсавет аб’яднаныя ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з цэнтрам у Багушэўску[4].
- Праект сынагогі, 1924 год
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Плян
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Багушэўску працуюць 2 сярэднія і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, народны тэатар, пошта, АТС. У пачатку 1990-х гадоў у Багушэўску збудавалі царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
У мястэчку разьмяшчаецца дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця і абласная сухотная лякарня.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Гарбунова вуліца | Вакзальная вуліца[9] |
Эканоміка
У Багушэўску працуюць мэблевая фабрыка, лясная гаспадарка, леспрамгас, ільнозавод, акцыянэрнае таварыства «Багушэўскмэбля», пашывачны і кандытарскі цэхі, камбінат побытавага абслугоўваньня.
Турыстычная інфармацыя
За 5 км на поўдзень ад Багушэўску пачынаецца Цёмная пушча, у самім мястэчку захаваліся старыя юдэйскія могілкі.
Асобы
- Пётар Абросімаў (1912—2009) — савецкі дыплямат і палітык
- Зінаіда Канапелька (1918—1997) — народная артыстка Беларусі
- Аляксандар Марфіцкі (1956—2009) — беларускі вайсковы лётнік першай клясы; загінуў у час выкананьня фігуры пілятажу на Radom Air Show 2009
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads