Аляксандар Міронаў
беларускі пісьменьнік, журналіст, палярнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Яўгенавіч Міронаў (23 лістапада 1910, Ворша — 15 сьнежня 1992) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры БССР (1978).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 23 лістападу 1910 году ў Воршы ў сям’і чыгуначніка. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў 1929 годзе. У 1930 годзе — рэпарцёр газэты «Звязда». У 1930 годзе выехаў у Архангельск, працаваў журналістам, матросам. Плаваў па параходзе «Сталін» на Шпіцбэрген і на шхуне «Бялуха» на Новую Зямлю. З 1930 па 1933 год cлужыў ў гандлёвым флёце, прымаў удзел у выратаваньні чалюскінцаў (1933—1934)[1]. Супрацоўнічаў з газэтамі: «Правда Севера», «Моряк Севера» (1934—1941), быў уласным карэспандэнтам газэты «Звязда», адказным сакратаром альманаха «Советская Отчизна». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1939 году.
У 1942 годзе скончыў школу вахтавых камандзіраў баявога карабля. Падчас нямецка-савецкай вайны служыў на Паўночным флоце. Пасьля дэмабілізацыі ў 1946 годзе прыехаў у Менск.
У 1946—1947 гадох — уласны карэспандэнт газэты «Звязда», у 1947—1950 гадах — адказны сакратар рэдакцыі альманаху «Советская Отчизна», начальнік сцэнарнага аддзелу кінастудыі «Беларусьфільм».
Жыў у Менску і Кактэбэлі (Крым). Памёр 15 сьнежня 1992 году. Па завяшчаньні, пасьля сьмерці прах развеяны над Чорным морам.
Remove ads
Творчасьць

Пісаў на расейскай мове. З літаратурна-мастацкімі творамі ў друку пачаў выступаць у 1930 годзе. Першы зборнік нарысаў «Марскія будні» выйшаў у свет у Архангельску ў 1932 годзе. Выдаў таксама кнігі аповесьцяў, апавяданьняў «Паход „Чалюскіна“» (1935), «Вялікае сэрдца» (1939), «Крэпасьць у ільдах» (1944), раманы «Караблі выходзяць у акіян» (1957), «Толькі мора вакол» (1962), «Лядовая адысея. Запіскі чалюскінца» (1966), «Не поле перайсьці» (1975) і іншыя.
На словы А. Міронава напісаныя песні («Зубронак» П. Падкавырава і іншыя)[2].
Remove ads
Бібліяграфія
- Морские будни. Апавяданьні. Архангельск, 1932.
- Коса на камень. Аповесьць. Менск, 1967.
- Избранные произведения. Менск, Беларусь, 1970—1971[3].
- Через тысячу смертей. Аповесьць. Менск, 1972.
- Не поле перейти. Раман. Менск, 1975.
- Корабли выходят в океан. Раман. Менск, 1980.
- Дед-Мавр. Повесть-воспоминания. Менск, 1983.
- Ледовая одиссея. Записки челюскинца. Аповесьць. Менск, 1984
- Избранные произведения. В 2 томах. Менск, 1986.
Узнагароды
- Ордэн Чырвонай Зоркі за ўдзел у чалюскінскай эпапеі (1934),
- Ордэн Чырвонай Зоркі за працу ў газэце «Северная вахта» (1945),
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985),
- Ордэн Дружбы народаў,
- Ордэн «Знак Пашаны»,
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савету БССР,
- Ганаровы палярнік Савецкага Саюзу,
- Заслужаны работнік культуры БССР (1978).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads