Архангельск

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Архангельск
Remove ads

Архангельск (па-расейску: Архангельск) — горад у Расеі на рацэ Паўночная Дзьвіна ў 40-45 км ад ейнага ўпадзеньня ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтар Архангельскай вобласьці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. Насельніцтва складае 351 тысячы чалавек, паводле дадзеных на 2005 год. Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.

Хуткія факты

Горад пачаў забудоўвацца з 1584 году. Больш за стагодзьдзе быў адзіным марскім портам Расеі. З заснаваньнем Санкт-Пецярбургу значэньне Архангельска зьнізілася. Канчаткова страціў значэньне як гандлёвы порт з 1916 году, з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманску. З пачатку 1990-х ідзе дэкалянізацыя расейскай Поўначы, колькасьць насельніцтва Архангельска стала скарачаецца.

У горадзе маюцца прадпрыемствы дрэваперапрацоўчай, лесахімічнай, цэлюлёзна-папяровай і рыбнай прамысловасьці.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads