Аляксандар Руцкі (акадэмік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Уладзімеравіч Ру́цкі (27 студзеня 1932 у в. Бартнікі — 17 сакавіка 2015) — беларускі доктар, вучоны ў галіне траўматалёгіі і артапэдыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заслужаны дзяяч навукі БССР (1982).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 студзеня 1932 году ў вёсцы Бартнікі Баранавіцкга павету міжваеннай Польшчы (зараз на тэрыторыі Вольнаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці). У 1955 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. Пасьля інстытуту працаваў урачом участковай больніцы. У 1961 годзе пачаў працаваць у Бел. НДІ ўдасканаленьня ўрачоў (цяперашняя БелМАПА). У 1964 годзе абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата мэдычных навук. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1977 годзе прысвоена вучонае званьне прафэсара. Ад 1966 да 1998 году працаваў рэктарам Беларускага інстытуту ўдасканаленьня ўрачоў. У 1991 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1992 г. за цыкль прац «Распрацоўка і ўкараненьне ў практыку сасудзістай хірургіі новых мэтадаў дыягностыкі і лячэньня». Ад 1996 да 2000 г. быў прэзыдэнтам Беларускай Асацыяцыі артапедаў-траўматолягаў. Ад 1998 году працаваў на пасадзе прафэсара катэдры БелМАПА. У 1999 стаў акадэмікам Беларускай мэдычнай акадэміі. Памёр 17 сакавіка 2015 году[1].
Remove ads
Навуковыя працы
Дасьледаваў праблемы артапэдыі і траўматалёгіі, спосабы зьніжэньня траўматызму, скарачэньне тэрмінаў лячэньня, памяншэньня інваліднасьці і сьмяротнасьці, вывучаў тканкавы крывацёк і абменныя працэсы. Выканаў фундамэнтальныя дасьледаваньні, прапанаваў шэраг мэтадаў дыягностыкі і лячэньня траўматалягічных пашкоджаньняў і захворваньняў апорна-рухальнага апарату[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads