Аляксандар Сопат

беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Сьцяпа́навіч Со́пат (23 лютага 1936, в. Аўрамаўская, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць — 2011) — беларускі пісьменьнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 23 лютага 1936 году ў в. Аўрамаўская Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці ў рабочай сям’і.

Скончыў 6 клясаў школы. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1950 годзе ў Архангельску на рыбалоўным сэйнэры. У 1952—1955 гадох працаваў на судах Мурманскага тралавага флёту — качагарам, матросам. У 1955—1958 гадох служыў у Савецкай Арміі. У 1958—1964 гадох быў матросам, боцманам, памочнікам капітана на судах Мурманскага марскога параходзтва[1].

У 1965 годзе пераехаў у Гомель. Працаваў у трэсьце «Гомельсельбуд». У 1980—1982 гадох працаваў экскаватаршчыкам у Беларускім ўпраўленьні буравых работ на нафтапромыслы ў Саматлоры, Памежным (Ніжнявартаўск)[2].

Remove ads

Творчасьць

Літаратурную дзейнасьць пачаў у пачатку 1960-х гадоў, пісаў на расейскай мове[3]. Першае яго апавяданьне «Працоўны гонар» апублікавана ў газэце «Гомельская праўда» у 1965 годзе. Пісаў нарысы, замалёўкі, навэлы пра жыцьцё працоўных калектываў, рабочых Запаляр’я. Друкаваліся яны ў альманаху «Северное сияние», у газэтах «Комсомолец Заполярья», «Комсомольская правда», часопісе «Нёман», газэце «Гомельская праўда». Працаваў ў жанры аповесьці («Спытай самому сабе», «Аляксей Чарняк», «Мёртвая вада» і інш.). Аўтар кніг «Траса», «Саматлор». У 1989 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» выйшаў зборнік прозы А. Сопата «Караблі», адрасаваны старэйшаму школьнаму ўзросту. Аўтар рамана «Ціхі хутар» (пра дзейнасьць НКУС на Палесьсі ў гады вайны) і зборніка аповесьцяў «Выкраданьне», прысьвечанага актуальным праблемам сучаснага ладу жыцьця. Напісаў нарысы «Гаўрош суворага часу», «Крокі да акіяну».

Remove ads

Бібліяграфія

  • «Траса» (1982)
  • «Саматлор» (1987)
  • «Караблі» (1989)
  • «Падранак»
  • «Выкраданьне»
  • «Пакажы мне дарогу»
  • «Палярная зорка»
  • «Дэсант»
  • «Мёртвая вада»
  • «Аляксей Чарняк»
  • «Фантазёры»
  • «Спытай самога сябе»

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads