Уладзімер Рыбак

Украінскі палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Рыбак
Remove ads

Уладзімер Васільевіч Рыбак (па-ўкраінску: Володимир Васильович Рибак; нарадзіўся 3 кастрычніка 1946 году, Данецк, Украінская ССР) — старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны2012 до 22 лютага 2014), першы намесьнік старшыні (з 23 красавіка 2010) Партыі рэгіёнаў.

Хуткія факты 10-ы старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Украінец. 1961—1965 — навучаньне ў Ясінувацкім будаўнічым тэхнікуме. 1966—1968 служба ў войску. 1968—1972 — працаваў майстрам у Данецкай будаўнічай управе № 565, 1972—1975 — начальнікам аддзелу БУ № 8. Адначасна ў 1968—1973 навучаўся ў Данецкім нацыянальным унівэрсытэце. У 1975 — галоўны інжынэр, у 1976 — намесьнік начальніка аддзелу.

Зь верасьня 1976 па жнівень 1980 року — старшыня парткамісіі кіеўскага райкаму КПУ места Данецка. У 1980—1982 — слухач Вышэйшае партыйнае школы пры ЦК КПУ. У 1982—1983 — інструктар аддзелу арганізацыйна-партыйнае работы Данецкага аблкаму КПУ. У 1983—1988 — сакратар Кіеўскага РК КПУ м. Данецк. Да 1992 року — старшыня Кіеўскай райрады і райвыканкаму Данецку.

У 1992—1993 — першы намесьнік, да 2002 — старшыня выканкаму Данецкага гарсавету народных дэпутатаў. З 1994 — намесьнік старшыні Данецкага аблсавету. У 2006—2007 — віцэ-прэм’ер Украіны — міністар будаўніцтва, архітэктуры і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. 21 сакавіка — 18 сьнежня 2007 — віцэ-прэм’ер Украіны.

Старшыня Партыі рэгіёнаў адраджэньня Ўкраіны (1997—2000); сустаршыня Партыі рэгіянальнага адраджэньня «Працоўная салідарнасьць Украіны» (2000—2001); намесьнік старшыні Партыі рэгіёнаў (2001—2003); старшыня Данецкага абласнога аддзелу Партыі рэгіёнаў (да 2003). Давераная асоба кандыдата на пост прэзыдэнта Ўкраіны В. Януковіча (2004—2005). Першы намесьнік старшыні Партыі рэгіёнаў Украіны з 2010 року.

З 13 сьнежня 2012 до 22 лютага 2014 року — старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны VII скліканьня[1].

Remove ads

Узнагароды і званьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads