Аляксандар Французаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Уладзімеравіч Францу́заў (нар. 19 траўня 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік койданаўскага «Арсэналу».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў займацца футболам у полацкай ДЮСШ, а юнаком далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 году пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 20 сакавіка 2022 году ўпершыню згуляў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену напрыканцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (3:0).

У чэрвені 2023 года быў адпраўлены ў дубль за адмову падоўжыць кантракт з клюбам[3], а ў верасьні 2023 году пакінуў БАТЭ і стаў трэнавацца з расейскім «Чартанавым», зь якім неўзабаве склаў пагадненьне[4]. На пачатку 2025 году прыяднаўся да койданаўскага «Арсэналу», адзначыўшы, што варыянтаў разьвіцьця кар’еры ў Расеі яму бракавала[5].

Міжнародная

У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads