Аляксандар Халадзінскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Халадзі́нскі (нарадзіўся 16 кастрычніка 1991 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Юнаком займаўся ў футбольнай школе менскага МТЗ-РІПА, але ня здолеў трапіць у асноўную каманду[2]. У выніку, пачаў выступаць у чэмпіянаце Менскага раёну за родныя «Калодзішчы». У 2009 годзе згуляў адзін матч за клюб «Гарадзея» ў Другой лізе. Пазьней далучыўся да іншага клюбу зь Менскага раёна, «Іслачы». У 2012 годзе клюб заявіўся ў Другую лігу Беларусі, і Аляксандар прайшоў зь ім шлях да Найвышэйшай лігі, стаўшы капітанам каманды. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая здабыла бронзавыя мэдалі Кубка Рэгіёнаў УЭФА.
У студзені 2016 году на два гады падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[3]. У дэбютным сэзоне ў Найвышэйшай лізе працягваў быць асноўным гульцом і капітанам, выступаючы на пазыцыях атакуючага паўабаронцы і нападніка. У сэзоне 2017 году пачаў чаргаваць выхады ў пачатковым складзе і на замену. У студзені 2018 году падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на адзін год[4]. У сэзоне 2018 пераважна выходзіў у стартавым складзе. У канцы 2018 году зьявілася інфармацыя, што нападнік можа пакінуць каманду[5], аднак у студзені 2019 году зноў падоўжыў кантракт з прысталічнікамі[6]. Пачатак сэзону 2019 году прапусьціў праз траўмы, але з траўня пачаў гуляць за дубль. За асноўную каманду згуляў у адным матчы. У жніўні 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў «Андэрдог» з Чысьці[7], дзе стаў адным з асноўных гульцоў. У сьнежні 2019 году вярнуўся ў «Іслач»[8]. У пачатку 2020 году трэнаваўся разам з камандай, аднак у лютым па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[9].
У сакавіку 2020 году зноў далучыўся да «Іслачы»[10], дзе пераважна выходзіў на замену. У ліпені 2020 году пакінуў каманду[11]. У жніўні 2020 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[12]. Замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка каманды і дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу. Заставаўся гульцом асновы і ў 2021 годзе ў Найвышэйшай лізе, з траўня пачаў радзей зьяўляцца на полі з-за траўмы. У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся з Найвышэйшай лігі, перайшоў у петрыкаўскі «Шахцёр»[13]. Пакінуў каманду ў сьнежні 2021 году[14]. У пачатку 2022 году трэнаваўся з «Маладэчнам», аднак у сакавіку 2022 году праз пашкоджаньні выбыў на доўгі час і ня быў заяўлены дзеля ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі[15].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads