Сабор Аляксандра Неўскага (Пружаны)

праваслаўны храм у Пружане From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор Аляксандра Неўскага (Пружаны)
Remove ads

Сабо́р у імя дабраве́рнага вялі́кага кня́зя Алякса́ндра Не́ўскага — праваслаўны сабор у Пружанах Берасьцейскае япархіі, збудаваны ў гонар абаронцы Расейскай імпэрыі сьв. князя Аляксандра Неўскага. Асьвячэньне адбылося 22 кастрычніка 1866 году.

Славутасьць
Сабор Аляксандра Неўскага
Thumb
Сабор Аляксандра Неўскага
КраінаБеларусь
МестаПружаны
Каардынаты52°33′21.25″ пн. ш. 24°27′26.59″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяБерасьцейская 
Тып будынкасабор
Архітэктурны стыльклясыцызм
Аўтар праектуМіхайлоўскі, Залатароў
Дата заснаваньня1866
Будаваньне18651866 гады
Рэліквіі і сьвятыніабраз «Маці Божай, якая плача»
«Незгаральны абраз Божай Маці»
мошчы Аляксандра Неўскага
Апошні плябана. Міхаіл Носка[1]
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейны
Сабор Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі
Thumb
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы

У храме знаходзіцца абраз «Багародзіца, якая плача», які лічыцца цудадзейным.

Remove ads

Пабудова

У сувязі з падзеямі паўстаньня 1863 року царызм адводзіў вялікую ролю ў далейшай русіфікацыі краю праваслаўнай царкве. На яе падтрымку было накіравана 10% ад кошту ўсяе канфіскаванае маёмасьці ўдзельнікаў паўстаньня. Ва ўсіх губэрнскіх і павятовых мястэчках былі створаныя камітэты па будаўніцтве праваслаўных цэркваў. У Пружане ён быў арганізаваны ў 1865 року на чале з кіраўніком места і павету капітанам Элісам.

Вырашана было будаваць царкву ў гонар нябеснага абаронцы Расеі Сьвятога Аляксандра Неўскага як падзяку расейскаму імпэратару Аляксандру II за скасаваньне прыгоннага права і паншчыны. Праект стварыў гарадзенскі губэрнскі архітэктар Міхайлоўскі, які карыстаўся альбомам праектаў Сыноду. У 1864 року першую цагліну ў падмурак храма паклаў у дзень сьвятых Пятра і Паўла берасьцейскі япіскап, вікарый Літоўскай япархіі Ігнаці (Жалязоўскі).

Цэгла на будаўніцтва паступала бясплатна з канфіскаванага ў Валенція Швыкоўскага цагельнага заводу ў Палянове, а таксама зь недабудаванага касьцёлу. Сродкі на будоўлю зьбіраліся па ўсёй імпэрыі, а кожны сялянскі двор Пружаншчыны мусіў здаць на пабудову па 50 капеек і на адзін дзень выдзеліць на дапамогу мужчыну.

Іканастас быў створаны найлепшымі майстрамі Пецярбургу Козеравым і Срабраковым паводле праекту архітэктара Сычова. Ён таксама распрацаваў нарыс бакавых ківотаў. Абразы для яго былі напісаныя ў пецярбурскім Сьвята-Ўваскрасенскім і маскоўскім Новадзявочым манастырох.

Званы для сабору былі прывезеныя з заводу пецярбурскага купца Пікіева. Рызьніца, посуд, кнігі і іншае царкоўнае начыньне падараванае маскоўскім купецтвам.

Адкрыцьцё храму было заплянаванае на верасень 1866 року да дню памяці Аляксандра Неўскага, аднак неспадзяванка змусіла перанесьці ўрачыстасьць на месяц: падчас транспартаваньня быў пашкоджаны іканастас, зроблены ў Пецярбургу, і праз шчыліны ў яго трапіла вада, таму яго давялося наноў склейваць і пакрываць пазалотай[2].

22 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1866 япіскап берасьцейскі Ігнаці (Жалязоўскі) асьвяціў храм[3].

Remove ads

Мінуўшчына

Першым настаяцелем сабору стаў протаярэй Андрэй Чарвякоўскі[4], за ім — мітрафорны протаярэй Мікалай Жуковіч (10.01.182729.07.1908). Пахаваны ў капліцы на праваслаўных могілках Пружанаў.

У 1891 сабор атрымаў у падарунак ад мескай думы абраз са сьвятымі, аднайменнымі чальцам царскай сям’і.

9 красавіка 1934 року з абразом тыпу «Ўкрыжаваньне» адбыўся цуд: з вачэй Божай Маці пачалі капаць сьлёзы. З тае пары шторок 9 красавіка і ў Сьветлую пятніцу Велікоднага тыдню вернікі адзначаюць сьвята празванай цудадзейнай «Пружанскай Галгофы» (або «Багародзіцы, якая плача»).

Акрамя гэтага, сюды перанесены «Незгаральны абраз Божай Маці», які ацалеў падчас пажару ў Прачысьценскай царкве ў часе Другой сусьветнай вайны, а таксама «Ўладзімерскі абраз Божае Маці», які абнавіўся ў аднаго з жыхароў Сланімцоў[5].

Па нямецка-савецкай вайне быў распрацаваны плян забудовы Пружанаў, паводле якога непасрэдна ля сабору было заплянаванае ўзьвядзеньне пяціпавярховае жылое хаты. У гэтым разе вернікі былі б пазбаўленыя царкоўнага пагосту, а храм быў бы заслонены пабудовай. Супрацьстаяньне вернікаў пабудове цягнулася месяц: на званіцы сабору дзяжурыла прыхаджанка Марыя Мардань, якая пачынала званіць, ледзь заўважыўшы набліжэньне будаўнічае тэхнікі. На заклік з усіх канцоў места сыходзіўся праваслаўны люд, не даючы пачаць будаўніцтва, падаючы нават пад коўш экскаватара. Урэшце рэшт будаўніцтва жылога дома пачалося па-за межамі царкоўнага двара[2].

У 1990-я жыцьцё парафіі актывізавалася, адбыўся маштабны рамонт царквы, пабудаваная нядзельная школа, паўстаў новы чыгунны плот.

Ад студзеня 2006 року ў саборы знаходзіцца частка мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага[3].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Апсыда храму са сьветлавым барабанам

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму з элемэнтамі рэтраспэктыўна-рускага стылю.

Храм — прастакутная ў пляне трохнэфавая базыліка, пакрытая двухсхільным дахам. Алтарная частка вышынёй 14 м 60 см з паўавальнай трохяруснай апсыдай, другі і трэці ярусы вырашаныя як ратонда. Верхні ярус — сьветлавы барабан з круглымі вокнамі й купалам.

Сьцены аперазаныя шырокім антаблемэнтам, раскрапаваны пілястрамі ў прасьценках высокіх арачных аконных праёмаў у кілепадобных ліштвах. Уваходы ў будынак з трох бакоў падкрэсьленыя франтонамі.

Званіца з 9 званамі заводу пецярбурскага купца Пікіева завяршаецца купалам з навершнікам. У XXI стагодзьдзі — вышынная дамінанта старое часткі места.

Ваконныя і дзьверныя праёмы з паўцыркульнымі арачнымі заканчэньнямі маюць кілепадобныя абоймы.

Заля падзеленая 6 квадратнымі ў пляне слупамі на 3 нэфы. Цэнтральны нэф, перакрыты цыліндрычным зводам, падоўжаны паўкруглай апсыдай з іканастасам, спраектаваным у 1880 року архітэктарам Залатаровым. Бакавыя нэфы перакрытыя крыжовымі зводамі.

Настаяцелі

  • Андрэй Чарвякоўскі
  • Мікалай Жуковіч
  • Канстанцін Губараў (? — 1931)
  • Флявіян (Дзьмітрыюк) (1931—1940)
  • Мікалай Уваскрасенскі
  • Уладзімер Пілінкевіч[6]
  • Ёсіф Марозаў[6]
  • Антоні Былявец[6]
  • Ёсіф Балюк (да 2007)
  • Міхаіл Носка (ад 2007)

Дзейнасьць

Два прыдзелы: у імя Сьвятога Аляксандра Неўскага і ў імя абразу Божай Маці «Жываносная крыніца».

Набажэнствы ладзяцца ў пятніцы, нядзелі і сьвяточныя дні. Дзейнічае нядзельная школа, ладзяцца катэхізацыйныя гутаркі з дарослымі, утворанае праваслаўнае сястрынства імя «Плачучага абразу Божай Маці».

Галерэя выяваў

Дадатковыя зьвесткі

У 1923—1925 роках абавязкі рэгенту царкоўнага хору выконваў Рыгор Шырма[7].

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads