Аляксандра Матвійчук
украінская праваабаронца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандра Вячаславаўна Матвійчук (па-ўкраінску: Олександра В'ячеславівна Матвійчук; 8 кастрычніка 1983, г. Боярка, Кіеўская вобласьць) — украінская праваабаронца, ляўрэатка прэмій імя Васіля Стуса і «Абаронца дэмакратыі».
Старшыня арганізацыі «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў», якая ў 2022 годзе атрымала Нобэлеўскую прэмію міру[4]. Працуе над пытаньнем правоў чалавека ва Украіне і рэгіёне АБСЕ.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Аляксандра Матвійчук нарадзілася 8 кастрычніка 1983 году ў горадзе Боярка Кіеўскай вобласьці.
Скончыць Украінскі гуманітарны ліцэй (з адзнакай), юрыдычны факультэт (2007, з адзнакай) і асьпірантуру катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права (2010) Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі, Школу законатворчасьці Інстытуту заканадаўства Вярхоўнай Рады Ўкраіны (2011), Стэнфардзкі ўнівэрсытэт (2018, Праграма ўкраінскіх новых лідэраў Цэнтру па пытаньнях дэмакратыі, разьвіцця і вяршэнства права (CDDRL) Стэнфардзкага унівэрсытэту)[5].
На чацьвёртым курсе навучаньня ў Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі праводзіла трэнінгі ад «Фонду правоў чалавека». Пры гэтым пасьпявала кіраваць студэнцкім самакіраваньнем на юрыдычным факультэце і выкладаць Правазнаўства ў гімназіі ў роднай Боярцы[6]. 4 чэрвеня 2021 году была абраная кандыдатам для вылучэньня на абраньне сябрам Камітэту ААН супраць катаваньняў[7].
Старшыня праўленьня Цэнтру грамадзянскіх свабодаў (з 2007); сябар Кансультатыўнай рады пры Ўпаўнаважаным Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека (з 2012)[8]; каардынатарка грамадзянскай ініцыятывы «Эўрамайдан SOS», якая была створана ў адказ на жорсткі разгон студэнцкіх дэманстрантаў 30 лістапада 2013 году з мэтай аказаньня прававой дапамогі перасьледуемым пратэстоўцам ва Ўкраіне (з 2013).
Ініцыятар кампаніі # SaveOlegSentsov[9] (пасьля вызваленьня Алега Сянцова была перайменаваная ў #LetMyPeopleGo) для вызваленьня ўкраінскіх палітвязьняў.
Аўтар шэрагу альтэрнатыўных справаздач для розных органаў ААН, Рады Эўропы, Эўразьвязу, АБСЕ і Міжнароднага крымінальнага суда[10].
Remove ads
Узнагароды
- Ляўрэат прэміі імя Васіля Стуса (2007) — за выдатныя дасягненьні ў гэтай галіне, выразную грамадзянскую пазыцыю, актыўную прысутнасьць ва ўкраінскай культурнай прасторы[11];
- Дыплём лепшых ўсеўкраінскіх моладзевых грамадзкіх арганізацый Украіны (2009, Дэбатная акадэмія) ;
- Прэмія Сюра Ліндэбраке за дэмакратыю і правы чалавека, Каралеўства Нарвэгія (2015)[12];
- Лаўрэатка прэміі «Абаронца дэмакратыі» ад місій АБСЕ, Парлямэнцкая асамблея АБСЕ (2016)[13];
- Прэмія «Адважная жанчына Украіны» ад амбасады ЗША (2017)[14];
- Прэмія «За правільны лад жыцьця» ад шведзкага фонду Right Livelihood Award (2022)[15].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads