Аляксей Бутарэвіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксе́й Бутарэ́віч (нар. 12 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Выхаванец лідзкай ДЮСШ. Яшчэ юнаком далучыўся да гарадзенскага «Нёмана», дзе выступаў за дубль. У пачатку 2016 году далучыўся да клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ». Аднак, ужо ў траўні пакінуў каманду, каб выправіцца служыць ва Ўзброеныя Сілы[5]. У пачатку 2018 году, вярнуўшыся з войску, трэнаваўся зь «Лідай», але неўзабаве далучыўся да менскага «Тарпэда» і падпісаў зь ім кантракт[6]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе менчукоўу, зь ліпеня пачаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуў месца ў асноўным складзе. У сэзоне 2019 году выходзіў на поле нерэгулярна.

У ліпені 2019 году перайшоў у «Смалявічы»[7]. У складзе смалявіцкай каманды чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з «Смалявічамі»[8]. У сэзоне 2020 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы дружыны ў Найвышэйшай лізе.

У ліпені 2020 году пакінуў «Смалявічы»[9] і неўзабаве прыяднаўся да табару менскага «Дынама»[10], дзе часьцей заставаўся на лаве запасных, зрэдку выходзячы на поле. У сакавіку 2021 году быў аддадзены ў арэнду «Слуцку»[11], у ліпені арэнда была падоўжана да сканчэньня сэзону 2021 году[12]. У слуцкай камандзе быў трывалым гульцом асноўнага складу. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Слуцак»[13].

У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[14]. У пачатку сэзону 2022 году зьяўляўся на полі, але неўзабаве страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 году пакінуў сталічны клюб[15] і хутка стаў гульцом валгаградскага «Ротару»[16]. Пакінуў расейскі клюб па заканчэньні кантракта ў чэрвені 2023 году[17]. У ліпені 2023 году далучыўся да расейскага «Зэніту-2»[18]. Зышоў з клюбу ў сьнежні 2023 году[19]. У студзені 2024 году склаў працоўную дамову з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[20]. Як галоўны апорны паўабаронца каманды згуляў ува ўсіх 30 гульнях чэмпіянату. 26 кастрычніка 2024 году ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» правёў сваю 100-ю гульню ў Найвышэйшай лізе[21].

Міжнародная

У кастрычніку 2015 году абараняў колеры зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 5 чэрвеня 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Альбаніі (2:3).

Remove ads

Дасягненьні

  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2024

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads