Аляксей Кайда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Кайда
Remove ads

Алякс́ей Пятро́віч Ка́йда (па-ўкраінску: Олексій Петрович Кайда) украінскі палітык, старшыня Тарнопальскай абласной рады ад 26 сакавіка 2009[1] да 23 лістапада 2012[2]. Народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня.

Хуткія факты Старшыня Тарнопальскай абласной рады, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 лютага 1971 у Бярдзянску Запароскай вобласьці. Зь верасьня 1988 году – па чэрвень 1989 працаваў на Бярдзянскай абутковай фабрыцы. У 1989 годзе ўступіў да Дзяржаўнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка». Пасьля сканчэньня вузу — інжынэр–праграміст Львоўскага рэгіянальнага Фонду «Маладая Ўкраіна». З студня 1995 — да сакавіка 1999 году — спэцыяліст па прыватызацыі жытла выканаўчага камітэту Віньніцкай гарадзкой рады. З сакавіка 1999 — да верасьня 2000 — памагаты-кансультант народнага дэпутату Ўкраіны Алега Цягнібока (апарат ВРУ)[3]. У 20062009 быў дэпутатам Львоўскай абласной рады па сьпісу Ўсеўкраінскага аб'яднаньня «Свабода». Паводле вынікаў выбараў да Тарнопальскай абласной рады 15 сакавіка 2009 году, на якіх ягоная палітсіла атрымала вялізарны посьпех, набыўшы 34,69%, абраны старшынёй рады. Выконвае абавязкі старшыні Сакратарыяту УА «Свабода». Зьяўляецца першым у гісторыі незалежнае Ўкраіны кіраўніком прадстаўніцкага органу, які спавядае права-радыкальныя ідэі. У 2012 годзе быў вылучаны на выбарах ў Парлямент па квоце УА «Свабода» як адзіны кандыдат ад апазыцыйных сілаў ў 163 акрузе (Тарнопаль), дзе і здабыў перамогу. Яго падтрымалі 60 242 выбаршчыкаў ці 56,65%. На выбарах ў Парлямент 2014 году ізноў балятаваўся па гэтай акрузе але атрымаў толькі трэці вынік.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads