Бярдзянск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бярдзянск
Remove ads

Бярдзя́нск (па-ўкраінску: Бердянськ) — места ў Запароскай вобласьці Ўкраіны на беразе Азоўскага мора. Цэнтар аднайменных грамады і раёну. Знаходзіцца за 200 км ад абласнога цэнтру. Плошча — 24,99 км², насельніцтва 109 187 чал. (1 студзеня 2020).

Хуткія факты

Заснаванае ў 1827 року на месцы казацкіх і рыбацкіх паселішчаў, у 1835 року атрымала статус места. Першыя пасяленцы — запароскія казакі.

Вакольныя ліманы месьцяць унікальныя гаючыя гразі. Марскі, кліматычны і гразевы курорт.

Remove ads

Назва

Пасьля заснаваньня ў XVI стагодзьдзі паселішча мела назву Нованагайск (ад нагайцаў, што жылі тут на той час). Сучасную назву Бярдзянск атрымаў ад ракі Бэрды (ад нагайскага бэрды — «дадзены богам», «багаты»). З 17 ліпеня 1939 да 26 чэрвеня 1958 року места мела назву Асіпенка ў гонар савецкай лётчыцы Паліны Асіпенкі.

Гісторыя

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя тут зьявіліся казачыя і рыбацкія паселішчы. У 1673 року запароскія ды азоўскія казакі заснавалі фарпост і паселішча Запароскай Сечы; займаліся земляробствам, рыбалоўляй, жывёлагадоўляй, пчалярствам.

У 1835 Бярдзянск атрымаў статус места.

Быў павятовым цэнтрам Таўрыйскай акругі Украінскай дзяржавы (1918), Бярдзянскага павету Таўрыйскай губэрні (да 1920-х), акружным цэнтрам УССР (1921—1922), адгэтуль — раённы цэнтар.

Thumb
Жыдоўская сынагога

Падчас Галадамору 1932—1933 рокаў памерла ня менш як 1770 жыхароў места.

7 кастрычніка 1941 року Бярдзянск акупаваны войскамі нацысцкай Нямеччыны, стаў адміністрацыйным цэнтрам Бярдзянскай акругі. 17 верасьня 1943 року адваяваны Чырвонай арміяй.

27 лютага 2022 року акупаваны расейцамі падчас нападу на Ўкраіну[1].

Remove ads

Геаграфія

Месца разьмешчанае на схіле Ўкраінскага крышталічнага шчыту. Характэрны раўнінны ляндшафт, прадстаўлены Прыазоўскай раўнінай, а таксама сучаснай тэрасай Азоўскага мора і Бярдзянскай пярэспай.

На тэрыторыі Бярдзянску знаходзяцца аб’екты прыродна-запаведнага фонду: дзяржаўны ляндшафтны заказьнік «Абалона ракі Бэрда» плошчаю 564 га і ляндшафтны заказьнік мясцовага значэньня «Агаловак Бярдзянскай пярэспы» плошчай 215 га.

Клімат блізкі да ўмеранага, з трывалым сухім, сьпякотным, зь вялікай колькасьцю сонечных дзён летам, і кароткай, маласьнежнай, мяккай, з частымі адлігамі зімой. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра зьмяняецца ад 8,0°С да 11,7°С, у сярэднім за шматгадовы пэрыяд яна складае 9,8°С. Ліпень — найцяплейшы месяц з тэмпэратурай ≈23,1 °C, студзень — найхаладнейшы з тэмпэратураю ≈ −2,9 °C.

Паводле колькасьці атмасфэрных ападкаў Бярдзянск уваходзіць да зоны зь недастатнім увільгатненьнем. Сярэднегадавая сума ападкаў у рэгіёне складае 467 мм. Пераважна вятры ўсходніх і паўднёва-ўсходніх румбаў, паўторвальнасьць якіх складае 40—50 %.

Замярзаньне вады адбываецца пазьней, ніж на іншых узьбярэжжах Азоўскага мора і прыпадае на пачатак студзеня. Лядовае покрыва трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Колькасьць сонечных дзён на год складае ў сярэднім 179 дзён.

Насельніцтва

Колькасьць

Насельніцтва
1838187318971913192019391959197019791989200120152020
3200 20 800 26 500 35 000 37 000 51 700 65 249 100 133 122 109 132 644 121 692 115 000 109 187
Больш інфармацыі Народ, 1979 (%) ...

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...
Remove ads

Эканоміка

Бярдзянск — важны прамысловы цэнтар Прыазоўя. У месьце разьмешчаныя калі 20 прадпрыемстваў розных галінаў: мэталаапрацоўкі, харчовай ды нафтахімічнай прамысловасьці, машынабудаўніцтва. Найбольшыя зь іх:

  • ПАТ «АЗМОЛ»
  • ПрАТ «Азоўкабэль»
  • ТАА «Азоўгідрамаш»
  • «Бярдзянскі завод сельгастэхнікі»
  • ПАТ «Бярдзянскія жняяркі»
  • ПАТ «Бярдзянскі хлебакамбінат»
  • Бярдзянскі мясакамбінат
  • Украінскі навукова-досьледны інстытут кабэльнай прамысловасьці

Істотнае значэньне ў жыцьці места і ўсяго рэгіёну мае марскі порт, празь які ў тым ліку зьдзяйсьняюцца вялікія перавозкі сельскагаспадарчай і мэталюргічнай прадукцыі.

Вялікую ролю ў эканоміцы места адыгрывае курортная галіна: тут уздоўж узубярэжжа разьмешчаныя дзясяткі санаторыяў, баз адпачынку, сотні міні-гатэляў і кватэраў, якія ўлетку здаюцца адпачывальнікам; у турыстычнай сфэры задзейнічаныя таксама шматлікія гандлёвыя пункты і забаўляльныя ўстановы.

Remove ads

Транспарт

Дзейнічае 19 маршрутаў грамадзкага транспарту і дзесяць службаў легкавога таксі. Добра разьвітая сетка міжгародніх і міжабласных аўтобусных маршрутаў.

Празь месца праходзяць аўтадарогі Н30 Васільеўка Такмак — Бярдзянск і М14E58.

Thumb
Чыгуначны вакзал станцыі Бярдзянск

У месьце разьмешчаная чыгуначная станцыя Прыдняпроўскай чыгункі. Пад час курортнага сэзону прызначаюцца дадатковыя цягнікі.

Бярдзянскі порт на Азоўскім моры — важны марскі порт Паўночнага Прыазоўя.

Remove ads

Адукацыя

Thumb
Бярдзянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт

Вышэйшыя навучальныя ўстановы — Бярдзянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, Бярдзянскі інстытут дзяржаўнага і муніцыпальнага кіраваньня Клясычнага прыватнага ўнівэрсытэту, Бярдзянскі ўнівэрсытэт мэнэджмэнту і бізнэсу.

Дзейнічае 21 установа сярэдняй адукацыі.

Культура

Дзейнічаюць Бярдзянскі краязнаўчы музэй і 3 філіі, Бярдзянскі мастацкі музэй імя Бродзкага. Ладзіцца Ўсеўкраінскі фэстываль дзіцячай творчасьці «Топ-Топ», мескія і рэгіянальныя творчыя фэстывалі.

Вядомыя ўраджэнцы

  • Міхаіл Васьленскі — расейскі гісторык і сацыёляг;
  • Вольга Курыленка — акторка, фотамадэль;
  • Барыс Левітан — савецкі матэматык;
  • Уладзімер Хаўкін — мікрабіёляг, стваральнік першай у сьвеце вакцыны супраць чумы і халеры.

Заўвагі

  1. Перапіс праводзіўся па роднай мове

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads