Аляксей Трубяцкой
(пам. 1680) маскоўскі баярын і ваявода From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Мікітавіч Трубяцкі (па-расейску: Алексей Никитич Трубецкой) гербу Пагоня Літоўская (17 сакавіка 1600? — 1680) — апошні князь Трубяцкога княства ў межах Рэчы Паспалітай (1634—1645) і пасьля ў граніцах Расеі (1660—1672). Хросны бацька цара Пятра Першага. Брат Вігунда Гераніма Трубяцкога.
У 1646—1662 ачольваў прыказы — Сыбірскі, Казанскага палацу ды Палкавых справаў. У сакавіку 1654 браў удзел у перамовах з гетманскім урадам пра ўмовы заключэньня ўкраінська-маскоўскага вайськова-палітычнага хаўрусу.
У 1654 годзе пад час вайны Расеі з РП камандаваў паўднёвай часткай царскага войска. Хутка захапіў землі між Дняпром і Бярэзіною. Войска Трубяцкога жорстка паводзіла сябе на акупаных землях. Выпальваліся вёскі, выводзіліся ў Расею сяляне. 22 ліпеня 1654 у Амсьціславе адбылася празваная пасьля разьня Трубяцкога. 24 жніўня 1654 перамог у бітве пад Шапялевічамі значна меншае літоўскае войска начале зь Янушам Радзівілам. Пасьля ваяваў пад Луцкам. У 1656 браў удзел здабыцьці Дорпту (Тарту, Эстонія) падчас маскоўска-швэдзкае вайны.
У 1659 начале 150 000 войска Трубяцкой уварваўся ва Ўкраіну. У бітве пад Канатопам страціў каля 20 000 чалавек. У тым самым годзе разам з палкоўнікам казакаў Іванам Сіркай браў удзел у вайсковых дзеях супраць Крымскага Хансктва. У жніўні 1659 атачыў сваімі аддзеламі казацкую раду ў Пераяславе й прымусіў новаабранага гетмана Юр’я Хмяльніцкага падпісаць Пераяслаўскія артыкулы 1659 году.
У 1672 хрысьціў будучага цара Пятра Першага, якому падарваў Трубчэўск.
Памёр бязьдзетным у 1680 годзе, прыняўшы манаства пад імем Афанасі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads