Алехандра Арыбас

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Алехандра Арыбас
Remove ads

Алеха́ндра Ары́бас Гары́да (па-гішпанску: Alejandro Arribas Garrido; нар. 1 траўня 1989 году, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, цэнтральны абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Арыбас пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе клюбу «Раё Махадаонда», пакуль не перайшоў у 2008 годзе ў клюб «Раё Вальекана». У «Раё» правёў амаль два поўныя сэзоны ў рэзэрвовай камандзе, але прафэсійны дэбют гульца адбыўся ў клюбе «Навалькарнэра» ў другой палове сэзону 2008—2009 гадоў.

Па сканчэньні сэзону Алехандра вярнуўся ў «Раё Вальекана Б», дзе стаў гульцом стартавага складу й дапамог камандзе выйсьці ў Сэгунду Б. У тым жа сэзоне 2009—2010 гадоў Арыбас згуляў першы матч за асноўную каманду «Раё Вальекана», выйшаўшы на замену ў сустрэчы супраць «Левантэ»[2]. Пачынаючы з сэзону 2010—2011 гадоў, стаў гульцом асноўнага складу «Раё».

«Асасуна»

Улетку 2012 году перайшоў у «Асасуну», падпісаўшы кантракт на 3 гады[3].

«Валенсія»

Пасьля вылету «Асасуны» ў Сэгунду 27 ліпеня 2014 году Арыбас падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам «Сэвільля», атрымаўшы кашулю з 24 нумарам[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads