Амэрыканскія Віргінскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амэрыканскія Віргінскія астравы (па-ангельску: United States Virgin Islands, U.S. Virgin Island) — залежная тэрыторыя Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Цэнтральная Амэрыцы, у Карыбскім моры. Уключаюць тры вялікіх вострава вульканічнага паходжаньня і некалькі каралавых выспачак у паўднёвай частцы архіпэлягу Віргінскіх астравоў. Самыя вялікія астравы гэта Сэнт-Крокс — 207 км², Сэнт-Томас — 83 км² і Сэнт-Джон — 52 км².
Агульная плошча Амэрыканскіх Віргінскіх астравоў складае 344 км². Сталіцай тэрыторыі зьяўляецца горад Шарлот Амалія, які знаходзіцца на высьпе Сэнт-Томас. Асноўны прыбытак тэрыторыі прыносіць турызм. З пачатку 1980-х гадоў колькасьць турыстаў, якія наведваюць астравы складае ад 1,3 да 1,8 млн чалавек у год.
Астравы былі адкрытыя ў 1493 годзе Хрыстафорам Калюмбам. З XVII да XVIII стагодзьдзя астравы былі калянізаваныя Даніяй, у якой яны былі купленыя ў 1917 годзе Злучанымі Штатамі Амэрыкі за 25 млн даляраў. З 1954 году Амэрыканскія Віргінскія астравы атрымалі ўнутраную аўтаномію.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Амэрыканскія Віргінскія астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads