Анастасія Віньнікава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анастасі́я Ві́ньнікава — беларуская сьпявачка, якая на «Эўрабачаньні-2011» прадстаўляла Рэспубліку Беларусь зь песьняй «I Love Belarus»[1]Я люблю Беларусь»; папярэдні варыянт песьні — «I am Belarusian»; першапачатковы — «Born in Bielorussia»[2]). Конкурс, на якім выступала Анастасія, адбыўся 12 траўня ў Дзюсэльдорфе (Нямеччына). У фінал не прайшла.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Анастасія Георгіеўна Віньнікава нарадзілася 15 красавіка 1991 году ў г. Дзяржынску (Менская вобласьць, Беларусь).

Сьпяваць пачала яшчэ ў тры гады ў дзіцячым садку. А ў 5 гадоў сьпявала ў гарадзкім Доме культуры. Прымала ўдзел у шматлікіх конкурсах ды фэстах, сярод якіх тэлевізыйны дзіцячы конкурс «Усе мы родам зь дзяцінства». Анастасія скончыла Дзяржынскую музычную школу па клясе «харавое аддзяленьне»[3] і «фартэпіяна».[4]

Сярэднюю школу Анастасія скончыла з залатым мэдалём, пасьля чаго паступіла на перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсітэту, дзе вывучала ангельскую і гішпанскую мовы[2]. Анастасія прымала ўдзел у праектах ОНТ — «Эстрадны кактэйль» і двойчы ў «Музычным судзе». У 2009 годзе яна стала фіналісткай конкурсу «Белазаўскі акорд». У 2010 г. выступала на ўрачыстым прыёме з удзелам Аляксандра Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі, прысьвечанным навагоднім сьвятам. Маладая сьпявачка выканала некалькі джазавых песень, і прэзыдэнт заўважыў яе і нават пахваліў.[4]

Працавала з Васілём Раінчыкам, займалася вакалам з Тацянай Глазуновай. Песьні Віньнікавай пісаў вядомы беларускі аўтар Яўген Алейнік. За час супрацоўніцтва было напісана 5 кампазыцыяў.[3]

Першапачатковая песьня, зь якой зьбіралася ехаць Віньнікава на Эўрабачаньне, «Born in Bielorussia», не падыйшла па правілах конкурсу, бо яе відэаролік ужо дэманстраваўся[5]. Менавіта з гэтай песьняй Анастасія выступала на «Музычным судзе — 3».

Эўрабачаньне-2011

Анастасія Віньнікава на «Эўрабачаньні-2011» выступала, паводле лёсаваньня, пад нумарам 16, у другім паўфінале 14 траўня 2011 году. Яна супернічала з 18-ю канкурсантамі з розных краінаў зь песьняй «I Love Belarus», напісанай беларускімі аўтарамі Яўгенам Алейнікам і Сьвятланай Гераськавай[6]. У фінал не прайшла.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads