Анастасія Шпакоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анастасія Валер’еўна Шпакоўская (нарадзілася 28 верасьня 1979, Менск) — беларуская акторка, артыстка тэатру і кіно. Салістка рок-гурту «Naka»[2].

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1996—1998 навучалася на студыі пры НАДТ імя Горкага (мастацкі кіраўнік — Барыс Луцэнка). У 1998—2002 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Спэцыялізацыя — актор драматычнага тэатру і кіно (кіраўнік курсу — Валер Раеўскі).

Працуе ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага[3].

Як сьпявачку яе характаразуюць наступным чынам: «з пранізлівым жаночым вакалам і мужчынскім драйвам»[4].

У 2007 годзе нарадзіла сына, на нейкі час выступы былі спыненыя[5].

Remove ads

Канфлікт з крытыкамі

Падчас фэстывалю «Амбасовішча»-2008 Анастасія Шпакоўская ўдарыла журналістку Тацьцяну Заміроўскую за тое, што тая «дрэнна пісала пра гурт „Naka“»; інцыдэнт атрымаў агалоску толькі ў 2014–2015 гадах[6][7].

Творчасьць

Спэктаклі

  • 1999: «На волшебном чердаке» — як Сараканожка
  • 1999: «Пир во время чумы», А. Пушкін — як Марыяна
  • 2000: «Амфитрион» — як Леда
  • 2000: «Раскіданае гняздо» — як Русалка
  • 2000: «Мы і яно» — як жонка
  • 2001: «Карлик Нос» — як зорка
  • 2001: «Чайка», А. Чэхаў — як Аркадзіна
  • 2001: Мюзыкл «История любви Полосатого Кота и сеньориты Ласточки» — як сава
  • 2002: «Князь Вітаў» — як Беражніца
  • 2002: «Анджело и другие», А. Пушкин — як Марыяна
  • 2002: «Перед заходом солнца» — як Ацілія
  • 2003: «Чудаки» — як Алена Мікалаеўна
  • 2003: «Извещение Марии» — Віалена
  • 2004: «Случайный вальс» — як жанчына
  • 2004: «Земляничная поляна» — як Катрын
  • 2004: «Папа, папа, бедный папа» — як Разалі
  • 2005: «Опера нищих» — як Джені Маліна
  • 2005: «Ниночка» — як Ніначка
  • 2009: «Идеальный Муж» — як Гэртруда
  • 2009: «Бег» — як Серафіма
  • 2009: «Я твоя невеста» — як Агнія Ўласьеўна

Фільмаграфія

  • 1999: «Беларусь на скрыжаваньнях стагодзьдзяў» — як Рагнеда
  • 2000: «Любоўныя гісторыі» (студэнцкі фільм) — як настаўніца
  • 2009: «Грашовае дрэва» — як Джына і сьпявачка
  • 2010: «Дастыш фантастыш»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads